Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
== Выкладчыкі ==
== Выкладчыкі ==
* біскуп [[Аляксандр Яшэўскі]]
* біскуп [[Аляксандр Яшэўскі]]
* Дзмітрый Барыла
* кс. Дзмітрый Барыла
* Юрый Рашатко
* кс. Юрый Рашатко
* Алена Шымак
* Алена Шымак
* Уладзімір Марушэўскі
* кс. Уладзімір Марушэўскі
* Кс. Павел Эйсмант
* кс. Павел Эйсмант
* кс. Яўген Вінтоў
* кс. Яўген Вінтоў



Версія ад 12:40, 5 ліпеня 2021

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Дата заснавання 16 кастрычніка 2010
Тып каледж
Размяшчэнне

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апякуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Заняткі абдываюцца у Хрысціянскім цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.

Гісторыя

16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасьць цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які пазней стаў Мінскім тэалагічным каледжам. Дзяржаўную рэгістрацыю атрымаў 29 жніўня 2013 года[1]. Заняткі пачаткова абдываліся пры Чырвоным касцёле ў Мінску, на сённешні дзень у Хрысціянскім цэнтры.

Кірункі

  • Група «А» (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група «B» (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група «C» (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група «D» (тэалогія + сродкі масавай камунікацыі) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група «Е» (тэалогія + рэлігійны турызм) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму[2].

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[3].

Абітурыенты

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2018 18[4] ?
2019 ? 10[5]
2020 ? 11[6]
2021 ? 8[7]

Выкладчыкі

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі
  • кс. Дзмітрый Барыла
  • кс. Юрый Рашатко
  • Алена Шымак
  • кс. Уладзімір Марушэўскі
  • кс. Павел Эйсмант
  • кс. Яўген Вінтоў

Дырэктары

Зноскі