Іван Іосіфавіч Дружалоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Cite book|author=К. И. Баландин|title=Биографии ректоров БПИ - БГПА - БНТУ|publisher=Минск : БНТУ|year=2018}}
* {{Cite book|author=[[Канстанцін Іванавіч Баландзін|К. И. Баландин]]|title=Биографии ректоров БПИ - БГПА - БНТУ|publisher=Минск : БНТУ|year=2018}}
{{Рэктары БНТУ}}
{{Рэктары БНТУ}}
[[Катэгорыя:Рэктары БНТУ]]
[[Катэгорыя:Рэктары БНТУ]]

Версія ад 14:21, 5 ліпеня 2021

Іван Іосіфавіч Дружалоўскі
Міністр тарфяной прамысловасці БССР[d]
1965 — 1970
Пераемнік Іван Якаўлевіч Брытаў

Нараджэнне 8 кастрычніка 1905(1905-10-08)
Смерць 2 мая 1990(1990-05-02) (84 гады)
Месца пахавання
Партыя
Месца працы
Узнагароды

Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (8 кастрычніка 1905, Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1990, Мінск, БССР) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936).

Біяграфія

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1905 года у Вільні, у сям’і рабочага. Працоўную біяграфію пачаў у 1919 годзе экспедытарам на чыгунцы ў Гомелі, працаваў слесарам, старшынёй прафкама, інспектарам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў сістэме чыгункі. У 1931 годзе быў прызначаны дырэктарам Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які быў створаны ў 1930 годзе. Пасля скасавання шэрагу невялікіх інстытутаў быў прызначаны рэктарам (ва ўзросце 29 гадоў) адроджанага Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1934 годзе. У 1936 годзе стаў дырэктарам кінафабрыкі «Беларусь» у Ленінградзе. З 1940 па 1953 гады займаў пасаду намесніка наркама мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, працаваў у тарфяной прамысловасці.

У гады Вялікай айчыннай вайны працаваў у штабе партызанскага руху.

У пасляваенны час працаваў намеснікам, першым намеснікам міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (1953—1957), начальнікам упраўлення тарфяной прамысловасці (1957—1965) Саўнаргаса БССР, Міністрам тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970). У 1970 годзе пайшоў на пенсію. Абіраўся членам рэвізійнай камісіі ЦК КПБ.

Памёр 2 мая 1990 года. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Знак Пашаны (1944), медалямі.

Літаратура

  • К. И. Баландин (2018). Биографии ректоров БПИ - БГПА - БНТУ. Минск : БНТУ.