Розніца паміж версіямі «Каралішчавічы»

Jump to navigation Jump to search
273 байты дададзена ,  4 месяцы таму
 
== Гісторыя ==
У 1582 годзе [[сяло]] [[Маёнтак|маёнтка]] [[Гатава]] і панскі двор, уласнасць князёў П. Крышынскага і Ю. Масальскага, у [[Менскі павет|Менскім павеце]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У 1597—1598 гадах сяло, двор, уласнасць Д. С. Тышкевіча, Г. М. Масальскай, А. Крушынскага. У другой палове XVI ст. вядомы як прыватнае ўладанне на тэрыторыі [[Менскі павет|Менскага павета]]<ref>Спірыдонаў, М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. [Карта] / М.Ф. Спірыдонаў // Нацыянальны атлас Беларусі. — Мінск: Белкартаграфія, 2002. — С. 266—267.</ref>. У 1667 годзе маёнтак, уласнасць Ф. К. Друцкага-Горскага. У 1778 годзе былі царква, фальварак, 2 сырабойні, уласнасць І. Прушынскага. У 1785 годзе з фундацыі Станіслава Прушынскага ў Каралішчавічах збудавалі драўляны [[Касцёл Апекі Маці Божай (Каралішчавічы)|касцёл Апекі Маці Божай]]. У 1791 годзе сяло — цэнтр маёнтка, 2 карчмы, уласнасць Менскай парафіі і Прушынскіх.
 
Пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]] 1793 года ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1800 годзе сяло ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], ёсць драўляны касцёл Святой Тройцы, капліца, карчма, панскі двор з пабудовамі, драўляны мост цераз Свіслач, уласнасць С. Прушынскага і каталіцкай царквы. У 1858 годзе сяло, уласнасць К. Прушынскага і М. Прушынскага. У 1861 годзе Каралішчавічы, у сувязі з пабудовай у касцёле новага аргана, наведаў кампазітар [[Станіслаў Манюшка]]<ref>Ruch muzyczny, 1861.</ref>. Магчыма, Станіслаў Манюшка не раз быў у Каралішчавічах, нейкім чынам з Каралішчавічамі быў звязаны яго стрыечны брат (сын цёткі Міхаліны з Манюшак) [[Ян Эдвард Ваньковіч]], які тут і пахаваны.
9 411

правак

Навігацыя