Адам Міцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: af:Adam Mickiewicz
LKS (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:AMickievic.jpg|thumb|200px|Адам Міцкевіч]]
[[Выява:AMickievic.jpg|thumb|200px|Адам Міцкевіч]]
__NOTOC__
__NOTOC__
{{вызнч|1=Адам–Бернард}} {{вызн|1=Міцкевіч}} ([[24 снежня]] [[1798]], фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер [[Баранавіцкі раён]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]) — [[26 лістапада]] [[1855]], Стамбул, Турцыя) польскі паэт, публіцыст, асветнік.
{{вызнч|1=Адам–Бернард}} {{вызн|1=Міцкевіч}} ([[24 снежня]] [[1798]], фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер [[Баранавіцкі раён]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]) — [[26 лістапада]] [[1855]], Стамбул, Турцыя) польскі і беларускі паэт, публіцыст, асветнік.


== Паходжанне ==
== Паходжанне ==

Версія ад 16:07, 21 студзеня 2010

Адам Міцкевіч

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) — 26 лістапада 1855, Стамбул, Турцыя) польскі і беларускі паэт, публіцыст, асветнік.

Паходжанне

Бацька пісьменніка выводзіў сябе з шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба "Порай", заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід. Сам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй "Гражыне". Аднак шляхецтва Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана і зацверджана ў Расійскай імперыі, бо яму не было слушных доказаў.[1][2] Магчыма, што Міцкевічы паходзілі з хрышчоных і набілітаваных яўрэяў.

Жыццяпіс

У 1815 скончыў Навагрудскую дамініканскую школу; у 1819 Віленскі універсітэт. Падчас вучобы ва універсітэце быў адным з лідэраў тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. У 1819 накіраваны на выкладчыцкую працу ў Коўна. У 1823 тайныя таварыствы былі выкрытыя; арыштавалі таксама і Міцкевіча, які правёў у зняволенні некалькі месяцаў. У кастрычніку 1824 Міцкевічу было загадана пакінуць родныя мясціны. Пад тайным наглядам паліцыі жыў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве. У маі 1829 пакінуў Расію раней, чым быў падпісаны загад цара пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыі. Атрымаўшы паведамленне пра паўстанне, спрабаваў выехаць на радзіму. Ужо ў Познані даведаўся пра паражэнне паўстання. З 1832 у Парыжы. Разам з І. Лялевелем адзін з лідэраў дэмакратычнага крыла эміграцыі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Рэдагаваў часопіс "Pielgrzym Polski". У 1839 прафесар Лазанскага універсітэта; з 1840 узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы. У лекцыях даў высокую ацэнку беларускай мове і фальклору, на якія стала абапіраўся ў мастацкай творчасці. У 1848 падчас рэвалюцыі стварыў у Італіі польскі легіён. З 1849 зноў у Парыжы, рэдагаваў газету "La Tribune des Peuples". З 1852 бібліятэкар Арсенала. У 1855, пасля пачатку Крымскай вайны, выехаў у Турцыю, дзе ствараў атрады з ураджэнцаў Рэчы Паспалітай для барацьбы з Расіяй. Памёр у Стамбуле падчас эпідэміі халеры. Многія біёграфы мяркуюць, што смерць Міцкевіча з'явілася вынікам палітычных інтрыг. Пахаваны ў Кракаве. Многія творы Міцкевіча сталі агульнапрынятымі сімваламі вызваленчага руху на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, "Ода да маладосці" была ўспрынята як маніфест паўстання 1830-1831. Пасля напісання ў віленска-ковенскі перыяд паэмаў "Гражына" і "Дзяды" постаць Міцкевіча выйшла на першы план у польскамоўнай літаратуры. У Навагрудку створаны Дом-музей Адама Міцкевіча; яго імем названы вуліцы ў Навагрудку, Гродне, Брэсце. Помнікі і бюсты Міцкевічу ўстаноўлены ў шмат якіх гарадах Польшчы, Беларусі і іншых краін.

Творы

  • Dziela. T. 1-16. Warszawa, 1955;
  • Бел. пер.: Выбраныя творы. Мн., 1955;
  • "Зямля навагрудская, краю мой родны..." Мн., 1969;
  • Пан Тадэвуш. Мн., 1985;
  • Да Нёмна. Мн., 1998;
  • Санеты = Sonety. Мн., 1998;
  • Дзяды = Dziady. Т. 1-2. Мн., 1999.
  • Свiцязь

Зноскі

  1. Рыбчонак С.А. ...
  2. Syrokomla-Bułhak A. ... S.185.

Шаблон:Літ

Крыніцы

[0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.