Трайдзень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль
Радок 57: Радок 57:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Паводле «Хронікі Быхаўца», старэйшы брат Нарымонт зрабіў Трайдзеня князем у яцвягаў, якія страцілі сваіх валадароў і лёгка паддаліся літоўскай уладзе, ён пабудаваў горад над [[Бебжа|Бабром]] і назваў яго [[Райгруд|Раем]], а пасля смерці Нарымонта стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA" />, звесткі гэтыя не лічаць верагоднымі.
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Паводле «Хронікі Быхаўца», старэйшы брат Нарымонтам зрабіў Трайдзеня князем у яцвягаў, якія страцілі сваіх валадароў і лёгка паддаліся літоўскай уладзе, ён пабудаваў горад над [[Бебжа|Бабром]] і назваў яго [[Райгруд|Раем]], а пасля смерці Нарымонта стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA" />, звесткі гэтыя не лічаць верагоднымі.


На аснове пазнейшага паведамлення ордэнскіх крыніц пра [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў]] як ''«горад у зямлі Традзеня»'', некаторыя даследчыкі выказалі думку пра гэты горад як уладанне Трайдзеня перад тым як стаць валадаром усёй дзяржавы.
На аснове пазнейшага паведамлення ордэнскіх крыніц пра [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў]] як ''«горад у зямлі Традзеня»'', некаторыя даследчыкі выказалі думку пра гэты горад як уладанне Трайдзеня перад тым як стаць валадаром усёй дзяржавы.
Радок 75: Радок 74:
У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята, напэўна, з-за нападу на галіцкіх і татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты іх паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.
У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята, напэўна, з-за нападу на галіцкіх і татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты іх паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.


У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 года аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Узяць Кернаў немцы не здолелі, разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам у лютым вярнуліся ў [[Лівонія|Лівонію]]. Трайдзень нагнаў іх і 5 сакавіка 1279 года разбіў у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 годзе міру і саюзу з Мазовіяй, скіраванага супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай ( [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX ст.)]]У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і было спустошана. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.


У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. Паводле падання, у 1280 годзе было заснавана [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 годзе Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]], таму браты-рыцары вымушаны былі абмяняцьлі Дынабург на Герцыке, а таксама заплацілі выкуп.
У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.


Пры Трайдзені ў склад ВКЛ канечна ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на [[Польшча|Польшчу]] і эстонскія ўладанні крыжакоў ([[востраў Саарэмаа]] і інш.)<ref name="Трайдзен" />.
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., згодна паданню, было заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], размешчаны ніжэй па цячэнні Дзвіны, адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]], таму браты-рыцары абмянялі яго на Герцыке ды яшчэ мусілі заплацщь выкуп.


Пазнейшая «Хроніка Быхаўца» паведамляе, што Трайдзеня забілі падасланыя забойцы<ref>[http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.html ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. — М., 1975. — С. 136] «''A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.''»</ref>. Паводле ж [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], ён памёр сваёй смерцю.
Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на [[Польшча|Польшчу]] і эстонскія ўладанні крыжакоў ([[востраў Саарэмаа]] і інш.)<ref name="Трайдзен"/>.


== Нашчадкі ==
== Смерць і нашчадкі ==
Імя яго пераемніка крыніцы не называюць. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.
Паводле [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]], Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшая «Хроніка Быхаўца» апавядае, што Трайдзеня забілі падасланыя забойцы<ref>[http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.html ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. — М., 1975. — С. 136] «''A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.''»</ref>.


Паводле генеалагічных паданняў XVI ст., са смерцю Трайдзеня «дынастыю [[Кітаўрус]]а» змяніла новая дынастыя — «родам [[Калюмны|Калюмнаў]]», але «род Кітаўруса» працягваўся ў Літве, яго прадстаўніком быў і Даўмонт — продак князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).
Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.

Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI ст., кажуць пра змену «дынастыі [[Кітаўрус]]а», апошнім прадстаўніком якой з’яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам [[Калюмны|Калюмнаў]]». Пры гэтым нашчадкі «роду Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).


== Магчымы радавод ==
== Магчымы радавод ==

Версія ад 23:34, 23 ліпеня 2021

Трайдзень
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Вялікі князь літоўскі
1269/1270 — 1282
Папярэднік Шварн Данілавіч
Пераемнік Будзікід

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1282(1282)
Бацька Від(?)
Дзеці сыны: Будзікід(?), Будзівід(?)
дачка:Гаўдэмунда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трайдзе́нь, Трайдзен, Трайдэн (? — 1282) — вялікі князь літоўскі (1270—1282).

Вёў барацьбу з Інфлянцкім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам, здолеў утрымаць Вялікае Княства Літоўскае практычна ў ранейшых межах, не павялічыў дзяржаўнай тэрыторыі, але нічога з яе не страціў. Трайдзень вывеў сваю дзяржаву з залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства і ўмацаваў яе міжнароднае становішча; пакінуў дзяржаву мацнейшай, чым атрымаў[1].

Паходжанне

Паходжанне пэўна не вядома.

Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня -- Віда, а таксама дзядзьку Гердзеня, быццам сваякоў Міндоўга і разам з ім нашчадкаў полацкіх князёў. У беларускіх-літоўскіх летапісах XVI ст., «Хроніцы Быхаўца» і іншых, паходжанне Трайдзеня яшчэ больш заблытанае, там ён малодшы брат Нарымонта[2]. Верагоднасць усіх гэтых звестак лічыць сумнеўнай.

З сучаснага Галіцка-Валынскага летапісу вядома толькі пра ўдзел Трайдзеня і яго братаў Борзы, Лесія, Свелкенія і Сірпуція, яшчэ пры Міндоўгу, у войнах з галіцка-валынскі князямі, калі Борза, Лесій, Свелкеній і загінулі.

Частка даследчыкаў выказала думку, што Трайдзень не быў сваяком Міндоўга і прыйшоў да ўлады змяніў палітыку Войшалка і Шварна, замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Такая інтэрпрэтацыя пярэчыць Галіцка-Валынскага летапісу, які называе братоў Трайдзеня праваслаўнымі, а таксама паведамляе пра боязь галіцкага князя Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка. Таму іншая частка даследчыкаў трымаецца думкі, што Трайдзень усё ж меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.

Вячаслаў Насевіч выказаў гіпотэзу, што Трайдзень быў князем яцвяжскай зямлі Дайнава, што на поўнач ад Гародні абапал Нёмана[3]. Мікола Ермаловіч лічыў, што Трайдзень быў славянскага паходжання[4].

Біяграфія

Паводле «Хронікі Быхаўца», старэйшы брат Нарымонт зрабіў Трайдзеня князем у яцвягаў, якія страцілі сваіх валадароў і лёгка паддаліся літоўскай уладзе, ён пабудаваў горад над Бабром і назваў яго Раем, а пасля смерці Нарымонта стаў вялікім князем у Новагародку[2], звесткі гэтыя не лічаць верагоднымі.

На аснове пазнейшага паведамлення ордэнскіх крыніц пра Кернаў як «горад у зямлі Традзеня», некаторыя даследчыкі выказалі думку пра гэты горад як уладанне Трайдзеня перад тым як стаць валадаром усёй дзяржавы.

Пэўна ж вядома, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, толькі пра ўдзел Трайдзеня з братамі яшчэ пры Міндоўгу ў войнах з галіцка-валынскімі князямі і тое, што пасля гібелі Войшалка і смерці Шварна, недзе пасля 1270 года, ён сам стаў валадаром, пры гэтым летапіс характарызуе Трайдзеня вельмі адмоўна, як злейшага за Ірада і Нерона.

Рэшткі старажытных умацаванняў у Кернаве.

Межы дзяржавы у часы Трайдзеня практычна не змяніліся ад часоў Міндоўга -- на поўначы яна межавала з Зямгаліяй, на паўночным усходзе — з Полацкім княствам, а на ўсходзе — з Менскім, на поўдні — з Тураўскім, Пінскім і Берасцейскім (залежнымі ад Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе з Мазовіяй, на захадзе з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з Жамойцю.

Трайдзень праводзіў актыўную знешнюю палітыку, нязменнай ад часоў Міндоўга, па ўключэнні з апорай на Новагародскае, Гарадзенскае і Полацкае княствы ў склад сваёй дзяржавы балцкіх земляў -- найперш Нальшанаў і Дзяволтвы, а таксама Жамойці, зямель яцвягаў, селаў і земгалаў[5]. Пры гэтым ён бараніўся ад наступу лівонскай часткі Тэўтонскага ордэна, а таксама падтрымліваў барацьбу прусаў з агрэсіяй прускай часткі гэтага Ордэна, у 1273 годзе дапамог князю Команту ў арганізацыі пахода на Кульмскую зямлю. Шмат прусаў ад нямецкага націску перасялілася ў дзяржаву Трайдзеня, вядома, што ён сяліў іх каля Гародні[6] і Слоніма.

Іншым праціўнікам была Галіцка-Валынская дзяржава на поўдні, ад Панямоння яе аддзялялі Тураўскае і Пінскае княсты, якія залежалі ад галіцка-валынскіх князёў, але імкнуліся пазбавіцца гэтай залежнасці, што ў пэўнай ступені Трайдзень мог выкарыстоўваць. Полацкае княства было залежным з часоў прынамсі Войшалка, з дзяржавай Трайдзеня яго збліжалі інтарэсы ў Падзвінні і пагроза з боку лівонскай часткі Ордэна. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах жылі зямгальскія, літоўскія і яцвяжскія плямёны, якія бараніліся ад Ордэна і галіцка-валынскіх князёў, што штурхала іх да пошукаў падтрымкі ў Трайдзеня.

На пачатку Трайдзень меў канфлікт толькі з уладзімірскім князем Уладзімірам Васількавічам, а з галіцкім князем Львом Данілавічам захоўваў добрыя адносіны. Неўзабаве, у 1274 годзе, аднак Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў Драгічын, які належаў Льву. У 1275 годзе Леў, папрасіўшы дапамогі ў хана Менгу-Цімура, з яго войскам на чале з Ягурчынам, а таксама з пасланымі ханам рускімі князямі — Раманам, Глебам, тураўскімі і пінскімі, пайшоў супраць Трайдзеня, але праз сваркі паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка яны разыйшліся.

У 1277 г. Трайдзень аблажыў Дзюнабург, у яго войску было шмат русінаў-лучнікаў, напэўна палачанаў, для штурму выкарыстоўваліся чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы і балісты. Праз 4 тыдні аблога была знята, напэўна, з-за нападу на галіцкіх і татарскіх войскаў на чале з Мамшынам, праўда, і гэты іх паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.

У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да Любліна. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў Літву, разрабавалі яе і ў студзені 1279 года аблажылі Кернаў (Кернава). Узяць Кернаў немцы не здолелі, разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам у лютым вярнуліся ў Лівонію. Трайдзень нагнаў іх і 5 сакавіка 1279 года разбіў у бітве пры Ашэрадэне. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 годзе міру і саюзу з Мазовіяй, скіраванага супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай ( Міхал Эльвіра Андрыёлі, XIX ст.)

У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і было спустошана. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава II з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў. Да гэтага году Мацей Стрыйкоўскі адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.

У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на Самбію. Паводле трайдзеневага загаду Найміс ваюе Памезанію. Паводле падання, у 1280 годзе было заснавана Коўна. У 1281 годзе Трайдзень захапіў Герцыке, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі, таму браты-рыцары вымушаны былі абмяняцьлі Дынабург на Герцыке, а таксама заплацілі выкуп.

Пры Трайдзені ў склад ВКЛ канечна ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на Польшчу і эстонскія ўладанні крыжакоў (востраў Саарэмаа і інш.)[5].

Пазнейшая «Хроніка Быхаўца» паведамляе, што Трайдзеня забілі падасланыя забойцы[7]. Паводле ж Галіцка-Валынскага летапісу, ён памёр сваёй смерцю.

Нашчадкі

Імя яго пераемніка крыніцы не называюць. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь Даўмонт, якога Троіцкі летапіс называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.

Паводле генеалагічных паданняў XVI ст., са смерцю Трайдзеня «дынастыю Кітаўруса» змяніла новая дынастыя — «родам Калюмнаў», але «род Кітаўруса» працягваўся ў Літве, яго прадстаўніком быў і Даўмонт — продак князёў Свірскіх, а таксама Гольша (родапачынальнік Гальшанскіх) і Гедрус (родапачынальнік князёў Гедройцаў).

Магчымы радавод

 NN
 ├──>NN 
 │    ├─>?Від
 │    │    ├─>Трайдзень 
 │    │    │     ├─>Будзікід  
 │    │    │     ├─>Будзівід
 │    │    │     │     ├─>Віцень
 │    │    │     │     ├─>ГедзімінГЕДЗІМІНАВІЧЫ
 │    │    │     │     ├─>Воін
 │    │    │     │     └─>Фёдар
 │    │    │     └─>Гаўдэмунда
 │    │    ├─>Борза       
 │    │    ├─>Лесій        
 │    │    ├─>Свелкеній   
 │    │    ├─>Сірпуцій    
 │    │    └─>NN дачка    
 │    └─>Гердзень ∞ Еўпраксія
 │          ├─>Андрэй 
 │          └─>?
 │                
 └──>NN
      ├─>Даўспрунк
      │     ├─>ТаўцівілБрачыслаўна кнж. полацкая
      │     │     └─>Іван       
      │     ├─>Едзівід
      │     └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі
      ├─>Міндоўг
      │     ├─>Войшалк 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>?Даўмонт 
      │     ├─>NN дачка              
      │     ├─>Рукля
      │     └─>Рупек
      └─>NN дачка
            └─>Транята

Зноскі

  1. Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) — Гародня-Уроцлаў, 2015. — С. 62
  2. а б Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.
  3. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы
  4. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.
  5. а б Насевіч В. Трайдзен // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 517—518.
  6. nashaziamlia.org
  7. ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. — М., 1975. — С. 136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»

Літаратура