Перайсці да зместу

Юзаф Верашчака: Розніца паміж версіямі

Аб’ём не змяніўся ,  1 год таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Паходзіць са шляхецкага [[род Верашчакаў|роду Верашчакаў]]. Нарадзіўся сям’і [[Антоній Верашчака|Антонія Верашчакі]], маршалка шляхты [[Новагародскі павет|Новагародскага павета]], і Францішкі з [[род Анцутаў|Анцутаў]], дачкі [[берасце]]йскага суддзі. Меў брата [[Міхал Верашчака|Міхала]] і сястру [[Марыля Верашчака|Марылю]], знакамітую каханую [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]].
 
Хрышчаны 11 снежня 1796 года ў [[Варанчанскі касцёл|Варанчанскім касцёле]]. Вучыўся разам з братам і [[Т. Зан]]ам у [[Мінская гімназія|Мінскай гімназіі]], потым — у [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], належаў да [[Таварыства прамяністых]]. Уладальнік маёнтка [[Смольчыцы]] (121 душа ў 1838), які вымяняў у [[Туганоўскія|Туганоўскіх]] на дзедзічны маёнтак [[Туганавічы]], таксама атрымаў у пасаг за жонкай маёнтак [[Райца]] з фальваркам [[СегдаСёгда]], а пазней і маёнтак [[Міратычы]]. У 1814 г. — дэпутат шляхты на гродзенскіх губернскіх выбарах. У 1821 г. — [[харунжы]].
 
Член масонскай ложы «[[Шчаслівага вызвалення|Шчаслівага Вызвалення]]» ў [[Нясвіж]]ы.