Герб Літвы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя назвы: + Праект дзяржаўнага герба Літвы з мантыяй і княжацкай мітру. 1930-1934
Радок 38: Радок 38:


<gallery mode="packed" perrow="4" heights="150">
<gallery mode="packed" perrow="4" heights="150">
Файл:National Arms of Lithuania 1936.svg|Герб, які выкарыстоўваўся на банкнотах і плакатах ў 1920–30 гады
Файл:National Arms of Lithuania 1936.svg|Герб, які выкарыстоўваўся на банкнотах і плакатах ў 1920—1930-я гады
Файл:Older version of Lithuania COA.png|Малюнак герба Ю. Зікараса (1925 г.), які выкарыстоўваўся на манетах Літвы да 1940 г.
Файл:Older version of Lithuania COA.png|Малюнак герба Ю. Зікараса (1925 г.), які выкарыстоўваўся на манетах Літвы да 1940 г.
Файл:Литовский герб - Эдуардас Красаускас. 1930.jpg|Герб, які выкарыстоўваўся на марках і ў чыгуначным ведамстве ў 1930 гады
Файл:Литовский герб - Эдуардас Красаускас. 1930.jpg|Герб, які выкарыстоўваўся на марках і ў чыгуначным ведамстве ў 1930 гады
Файл:Lithuanian coat of arms project. 1930-1934.png|Праект герба Літвы з мантыяй і княжацкай мітру. 1930–1934
Файл:Lithuanian coat of arms project. 1930-1934.png|Праект герба Літвы з мантыяй і княжацкай мітрай. 1930—1934
Файл:Coat of arms on the Foreign Passport of the Republic of Lithuania 1940.svg|Герб з паспарта Літоўскай Рэспублікі 1940 года
Файл:Coat of arms on the Foreign Passport of the Republic of Lithuania 1940.svg|Герб з паспарта Літоўскай Рэспублікі 1940 года
Файл:Emblem of Lithuanian SSR (early version).svg|[[Герб Літоўскай ССР]]
Файл:Emblem of Lithuanian SSR (early version).svg|[[Герб Літоўскай ССР]]
Файл:National coat of arms of Lithuania in 1990-1991.gif|Герб Літоўскай рэспублікі ў 1990-1991 гадах
Файл:National coat of arms of Lithuania in 1990-1991.gif|Герб Літоўскай рэспублікі ў 1990—1991 гадах
Файл:Stamp printed in Lithuania state arms Vytis 1991.svg|Літоўская марка 1991 гады з дзяржаўным гербам
Файл:Stamp printed in Lithuania state arms Vytis 1991.svg|Літоўская марка 1991 гады з дзяржаўным гербам
</gallery>
</gallery>

Версія ад 15:27, 18 жніўня 2021

Герб Літвы з 1992 г. Аўтар праекта — мастак Арунас Каждайліс
Версіі
Герб Літоўскай Рэспублікі на штандары прэзідэнта Літвы
Дэталі
Заснаванне 1 студзеня 1382
Выкарыстанне Часовы герб Літоўскай Рэспублікі 1990-1992 Аўтар праекта — скульптар Юозас Зікарас

Віціс (літ.: Vytis — вершнік) — дзяржаўны герб Літвы.

У 1919 годзе незалежная Літоўская дзяржава ўзяла сабе герб былога Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоню», пад назвай «Віціс». У 1940 годзе, калі Літва ўвайшла ў склад СССР, «Віціс» быў забаронены для ўжытку.

Напярэдадні распаду СССР, «Віціс» разам з іншымі гістарычнымі сімваламі стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння Літвы. У 1988 годзе атрымаў статус нацыянальнага сімвала ў Літоўскай ССР, з 11 сакавіка 1990 года стаў яе дзяржаўным сімвалам, 10 красавіка 1990 года атрымаў афіцыйны статус герба зацверджаны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР.

Гісторыя назвы

Пошук літоўскага слова для азначэння герба ВКЛ «Пагоні» пачаўся ўжо ў XVII ст. Тым часам Канстанцін Шырвід прапаноўваў два словы — waykitoias (прыблізны пераклад з літ.: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і waykimas (прыблізны пераклад з літ.: «праследаванне»).[1]

У літоўскамоўнай літаратуры канца XVIII — пачатку XIX ст. «Пагоню» звычайна звалі Vaikymas (Праследаванне). У сярэдзіне XIX ст. Сіманас Даўкантас прапанаваў свой неалагізм výtis (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэння «Пагоні» цалкам, а толькі для яе вершніка — рыцара. Для азначэння ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню ўжыў Мікалоюс Акелаіціс (Mikalojus Akelaitis) у 1884 годзе.[1]

Да канца XIX ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Літве для азначэння «Пагоні». Аднак, яшчэ працяглы час трывалі спрэчкі пра націскны склад — першы або другі. Толькі ў 1930-я гады з гэтым вызначыліся — спыніліся на «Výtis».[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Rimša 2004, p. 61-63.

Літаратура

  • Rimša E. Heraldika. Iš praeities į dabartį. — Vilnius: Versus Aureus, 2004. — 192 p.: iliustr. tekste.

Спасылкі