Розніца паміж версіямі «Мікалай Іванавіч Дземянцей»

Jump to navigation Jump to search
вікіфікацыя, дапаўненне
(вікіфікацыя, дапаўненне)
Скончыў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію]] (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).
 
Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у [[Полацкі раён|Полацкім раёне]]. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958—1962 гадах інструктар [[Віцебскі абласны камітэт КПБ|Віцебскага абкама]], 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар [[Ушацкі раён|Ушацкага]] райкама КПБ. З 1970 года інспектар [[Цэнтральны камітэт КПБ|ЦК КПБ]], з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1977 года — загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979—1989 гады — сакратар ЦК КПБ. У 1989—1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам [[Савет Федэрацыі СССР|Савета Федэрацыі СССР]].
 
У пачатку 1990 года ўзначальваў [[Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання]]. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў [[Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР|Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]]. У 1991 годзе, у перыяд [[Жнівеньскі путч|Жнівеньскага путчу]] ў Маскве, выступіў у падтрымку [[Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы|ДКНС]] (пасля Мікалай Дземянцей сцвярджаў, што з яго боку аніякай падтрымкі не было). 25 жніўня 1991 года заявіў аб сваім сыходзе на пенсію.
 
У 1997—2000 гадах — член [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі]] па прэзідэнцкай квоце.
 
Памёр [[10 ліпеня]] [[2018]] года ў [[Ждановічы (Мінскі раён)|Ждановічах]] [[Мінскі раён|Мінскага раёна]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29354955.html Памёр былы кіраўнік Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей]</ref>. Пахаваны ў [[Мінск]]у на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]].
 
{{зноскі}}

Навігацыя