Раіса Веніямінаўна Ідэльсон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба}}
{{Асоба}}
'''Раіса Веніямінаўна Ідэльсон''' ({{ДН|||1894}}—{{ДС|||1972}}) — мастачка і паэтэса, вельмі востра і чулліва адчувала жыццё і ўсе змены, якія адбываліся ў краіне ў першай палове XX стагоддзя. У розны час яна была жонкай і музай двух вялікіх рускіх жывапісцаў Роберта Фалька і [[Аляксандр Лабас|Аляксандра Лабаса]].

Раіса Веніямінаўна Ідэльсон (1894—1972) — мастачка і паэтка, вельмі востра і чулліва адчувала жыццё і ўсё змены, якія адбываліся ў краіне ў першай палове XX стагоддзя. У розны час яна была жонкай і музай двух вялікіх рускіх жывапісцаў Роберта Фалька і [[Аляксандр Лабас|Аляксандра Лабаса]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 12:37, 10 верасня 2021

Раіса Веніямінаўна Ідэльсон
Дата нараджэння 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1972(1972-07-18)
Месца смерці
Муж Роберт Рафаілавіч Фальк і Aleksandr Labas[d]

Раіса Веніямінаўна Ідэльсон (18941972) — мастачка і паэтэса, вельмі востра і чулліва адчувала жыццё і ўсе змены, якія адбываліся ў краіне ў першай палове XX стагоддзя. У розны час яна была жонкай і музай двух вялікіх рускіх жывапісцаў Роберта Фалька і Аляксандра Лабаса.

Біяграфія

Нарадзілася ў Віцебску ў 1894 годзе, дачка вядомага ў свой час віцебскага лекара Веніяміна Іванавіча Ідэльсон і Жанеты Маісееўны Ідэльсон (Баркан)[1].

Графічная работа Роберта Фалька «Партрэт Р. Ідэльсон з бацькамі» 1926 года

У 1913 году скончыла гімназію і з’ехала на навучанне ў Францыю і Бельгію, дзе ўжо вучылася старэйшая сястра Аляксандра. Летам 1914 года сёстры прыехалі на вакацыі ў Віцебск наведаць бацькаў і не змаглі вярнуцца ў Францыю, бо пачалася Першая сусветная вайна.

Навучалася ў «Школе жывапісу і малюнка мастака Пэна» у Віцебску, у якой у той жа час браў урокі Марк Шагал. У пачатку 1917 года пачала наведваць у Пецярбургу прыватную мастацкую школу Якава Гольдблата. Таксама наведвала мастацкія майстэрні Кузьмы Пятрова-Водкіна.

У 1920—1921 году мастачка паступае у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні (ВХУТЕМАС), дзе адбылося знаёмства з Робертам Фалькам у яго жывапіснай майстэрні. У 1922 годзе пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў чырвоным ліфе» (Траццякоўская галерэя, Масква).

15 кастрычніка 1922 года распачалася Першая руская мастацкая выстаўка ў Берліне (Erste Russische Kunstausstellung), прыняла ў ёй удзел. Натхняльнікамі і арганізатарамі выстаўкі былі Ілля Эрэнбург, Давід Штэрэнберг і Эль Лісіцкі.

Зімой 1922—1923 пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў белай павязцы» (ТГ, Масква). Паездка ў Віцебск з Робертам Фалькам у 1923 годзе, дзе мастак стварыў шэраг яе партрэтаў.

У сакавіку 1925 года Фальк ўключае ў экспазіцыю выстаўкі таварыства «Маскоўскія жывапісцы» лепшыя курсавыя і дыпломныя работы сваіх вучняў.

У гэтым жа году ўдзельнічае ў Першай Усебеларускай выстаўцы (Мінск) з трыма працамі («Нацюрморт» і два аўтапартрэты)[2]. Двума гадамі пазней бярэ ўдзел у Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў Мінску (1927) з працамі «Дзяўчына» і «Селянін»[3].

Паездка з Р. Фалькам у Віцебск у 1926 годзе, дзе пазіравала для яго карціны «Дзяўчына ля вакна» (Краснадарскі краявы̆ мастацкі музей ім. Ф. А. Каваленка)

У 1928 паказвае свае працы на Першай выстаўцы жывапісу, графікі і малюнка «РОСТ», якая адбывалася ў клубе ім. Кухмісцерава на Гарохаўскай вуліцы ў Маскве. Выстаўка карыстаецца поспехам.

1928—1929 — Сябра Аб’яднання мастакоў-грамадоўцаў (ОХО), якое складалася са студэнтаў майстэрні̆ Р. Фалька (І. Лейзераў, Е. Левіна-Розенгольц, М. Нікаладзэ, Г. Назараўская, Р. Рабіновіч і інш.)

Роберт Фальк атрымоўвае творчую камандзіроўку ад Наркомпроса у Парыж у 1928 годзе, яго суправаджае. Едуць цягніком цераз Берлін, у Берліне давядзецца затрымацца для афармлення візы ў Францыю.

У 1929 годзе адбываецца персанальная выстаўка Роберта Фалька у галерэі Яўгена Зака (Galerie Zak) ў Парыжы (15―31 сакавіка 1929 г.). Раіса Ідэльсон бярэ на сябе арганізацыю. Выстаўку можна было лічыць паспяховай, Р. Фальк паказаў 25 работ, у тым ліку партрэт Раісы Идэльсон — «Жанчына ў чырвоным ліфе».

Другая выстаўка карцін Таварыства мастакоў-грамадоўцаў (ОХО) прайшла з 5 сакавіка па 9 красавіка 1929 года ў клубе імя Астахава пры заводзе «Серп і молат», Раісы Ідэльсон яшчэ не было ў Маскве, па яе даручэнню сяброўкі выстаўляюць карціну «Кветкі ў блакітнай бутэльцы». Летам гэтага ж года мастачка вяртаецца з Парыжа ў Маскву, паездка да хворага бацькі ў Віцебск.

У 1930 годзе, у адным з найбольш радыкальных часопісаў «Рэвалюцыя і культура» (супольна з Евай Левінай-Розенгольц) публікуе артыкул «Тэатр найбліжэйшай будучыні» аб ператварэнні тэатра з элітарнага ў масавы.

1929—1937 — Актыўная перапіска з Р. Р. Фальком, які знаходзіўся ў Парыжы. Яны перапісваліся на працягу дзевяці гадоў — да самага вяртання Фалька у Маскву напярэдадні 1938 года.

У 1930 году знаёміцца з мастаком Аляксандрам Лабасам, прафесарам ВХУТЕИНа, адным з заснавальнікаў ОСТ (Таварыства мастакоў-станкавістаў), дзе на чале з Штеренбергам аб’яднаілся выпускніі ВХУТЕМАСа — Дэйнека, Піменаў, Вільямс, Тышлер… У 1932 годзе ОСТ спыніў сваю дзейнасць, а ў сярэдзіне 1930-х А.Лабаса абвінавацілі ў фармалізме.

У маі 1932 года Раіса Ідэльсон уладкоўваецца навуковым супрацоўнікам у бібліятэку Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў (тады яму яшчэ не надалі імя Пушкина). Тут веданне моваў, міравага і сучаснага мастацтва, яе вопыт апынуліся запатрабаванымі ў поўным аб’ёме.

У 1933 годзе ў Раісы Ідэльсон і Аляксандра Лабаса нараджаецца сын Юлік — Юлій Аляксандравіч Лабас, будучы буйны навуковец-біёлаг. Шлюб з Лабасам апынуўся недоўгім і хутка распаўся. У гэтым жа годзе вярнулася з Парыжа старэйшая сястра мастачкі, Аляксандра Азарх-Граноўская.

Файл:Александр Лабас. «Р.Идельсон с Юликом»,1933. Акварель, бумага.tif
Аляксандр Лабас. «Р.Ідэльсон з Юлікам»,1933. Акварэль, бумага

1930-я — праца ў Цэнтральным доме мастацкага выхавання дзяцей̆ (ЦДХВД).

З 1934 года па 1941 год пры Цэнтральным доме народнай творчасці ім. Н. К. Крупскай (ЦДНТ) ствараюць завочныя курсы для ўсіх ахвотных навучыцца маляваць, Раіса Ідэльсон пачынае там выкладаць. Пасля гэтыя курсы пераназавуць у Усесаюзны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў ім. Н. К. Крупскай.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з сынам і сястрой А.Ст. Азарх-Грановской былі ў эвакуацыі — спачатку ў Самаркандзе, у канцы 1941 года пераязджаюць у Ташкент. Працягвае перапіску з Р. Фалькам і яго жонкай А.Ст. Шчокін-Кратавай. У 1943 годзе вяртаецца ў Маскву.

З 1944 года па 1971 год выкладала ва Усесаюзным завочным народным універсітэце мастацтваў ім. Н. К. Крупскай, дзе распрацавала ўуласны̆ педагагічны метад з індывідуальным падыходам да вучняў.

1955—1956 — Перапіска з Р. Фалькам аб афармленні спектакля «Толькі праўда» па п’есе Ж.-П. Сартра у Тэатры сатыры ў Маскве (рэжысёр — Валянцін Плучак, мастак — Р. Фальк).

У 1956 годзе робіць даклад «Аб завочным навучанні мастацтву ў ЦДНТ ім. Н. К. Крупскай», асноўныя палажэнні якога рэкамендаваныя ў якасці метадычнага дапаможніка для навучэнцаў.

Памёрла 18 ліпеня 1972 у Маскве. Пахавана на Калітнікаўскіх могілкіах побач з магілай̆ Р. Фалька.

Свае мастацкія работы шчодра раздавала сябрам і знаёмым. Некалькі яе работ цяпер захоўваюцца ў Ізраілі ў прафесара-фізіка Л. І. Рубінштэйна. Некаторыя працы захоўваюцца ў сям’і, у тым ліку і вершы.

Паэзія

Напісала сваё першы верш у 7 гадоў. Вершы пісала потым усю жыццё, у стол. Пакуль блізкія людзі не знайшлі яе спадчыну і не сістэматызавалі, дзякуючы чаму яна дайшла да нас у выдатным стане.

Паэтычная спадчына Раісы Идэльсон упершыню выйшла у поўным аб’ёме ў кнізе «Безмолвный поэт» у 2020 годзе, якая багата ілюстравана работамі Роберта Фалька, Аляксандра Лабаса, Раісы Ідэльсон, а таксама рэдкімі архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія захоўваюцца ў сям’і мастачкі, музеях і прыватных архівах. Выданне дапоўнена ўспамінамі сучаснікаў.

Сям’я

  • Маці, Жанета Маісееўна Баркан, паходзіла з багатай нямецка-яўрэйскай сям’і гандляроў льном. Яна выкладала англійскую мову ў гімназіі ў Берліне, дзе і спаткалася з будучым мужам, калі той навучаўся там ва ўніверсітэце.
  • Бацька, віцебскі лекар-тэрапеўт Веніямін Іванавіч Ідэльсон, ганаровы грамадзянін горада.
  • Сястра, Аляксандра Веніямінаўна Азарх-Граноўская (1892—1980), актрыса, рэжысёр і тэатральны педагог, была замужам за Аляксеем Граноўскім — заснавальнікам яўрэйскага тэатра ў Расіі.
  • Першым мужам быў Роберт Фальк — рускі жывапісец яўрэйскага паходжання, які спалучыў у сваёй творчасці шляхі рускага мадэрна і авангарда; адзін з самых вядомых мастакоў яўрэйскага тэатра на ідышы.
  • Другім мужам быў Аляксандр Лабас — савецкі мастак, сябра групы ОСТ, прадстаўнік рускага авангарда 1920-х — 1930-х гадоў. Працягнуўся шлюб нядоўга.
  • Сын — Юлій Аляксандравіч Лабас (1933—2008), буйны навуковец-біёлаг, працаваў на Белым моры, на Крайняй Поўначы і ў пустыні.

Унучка Аліса Юліеўна Лабас і праўнук Аляксандр жывуць у Маскве. Спадчынай мастачкі займаецца ўнучка, якая кіруе Фондам захавання мастацкай і культурнай спадчыны жывапісцаў Аляксандра Лабаса і Раісы Ідэльсон. Фонд Міністэрствам Юстыцыі РФ.

Зноскі

  1. Крэпак Барыс. Роберт Фальк: «Я ўбачыў у глыбіне пейзажа чырвоную рабіну…» // Вяртанне імёнаў. Кніга 1. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — С. 318—329.
  2. Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1925.
  3. Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1927.

Спасылкі

  • http://alabas.ru/ — Фонд захавання мастацкай і культурнай спадчыны жывапісцаў Аляксандра Лабаса і Раисы Идельсон.