Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

Jump to navigation Jump to search
58 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
вікіфікацыя
др (Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB)
(вікіфікацыя)
 
Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, не дачытаўшы твору, адкінуў яго. Тады пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра [[Хобіты (Міжзем’е)|хобітаў]]» і таго, што ў выніку ператварылася ва «[[Уладар Пярсцёнкаў|Уладара Пярсцёнкаў]]»<ref name=beleriand>{{Кніга|аўтар = J.R.R. Tolkien.|частка = |загаловак = The Lays of Beleriand|арыгінал = |спасылка = |адказны = Christopher Tolkien|выданне = |месца = |выдавецтва = Ballantine|год = |том = |старонкі = 433–4|старонак = |серыя = |isbn = 0-345-38818-6|тыраж = }}</ref>.
 
«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «[[Айнуліндалэ]]», расказвае гісторыю стварэння [[Эа (легендарыум Толкіна)|Эа]]. Другая частка, «[[Валаквента]]», апісвае [[Валар]] і [[Маяр (Міжзем’е)|Маяр]], звышнатуральных істот у Эа. Наступная цэнтральная частка, «[[Квента Сільмарыліян]]», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і на працягу [[Першая Эпоха Міжзем’я|Першай эпохі]], у тым ліку войны за [[сільмарылі]], ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвёртай частцы, «[[Акалабет]]», апісана гісторыя падзення [[Нуменар]]а і яго насельнікаў у [[Другая Эпоха Міжзем’я|Другой эпосе]]. Заключная частка, «[[Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху]]» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.
 
Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць перапыніла звядзенне ў адно ўсіх легендаў, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькавых накідаў. У паасобных выпадках яму прыйшлося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце<ref>{{Cite web|author = Raphaëlle Rérolle.|surname = Rérolle|name = Raphaëlle|authorlink = |date = |url = http://www.worldcrunch.com/culture-society/my-father-039-s-quot-eviscerated-quot-work-son-of-hobbit-scribe-j.r.r.-tolkien-finally-speaks-out/hobbit-silmarillion-lord-of-rings/c3s10299/#.UOqfDHIrnqW|title = My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out|format = |publisher = Le Monde|accessdate = 28 снежня 2013|lang = en|comment = }}</ref>.
Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка [[Айнур]]»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш [[Эру Ілуватар|Ілуватар]] («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці [[дэміург]]аў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. [[Маргот|Мелькор]] — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне [[Арда (Міжзем’е)|Арды]] і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.
 
Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца [[валар]], а ніжэйшыя — [[Маяр (Міжзем’е)|маяр]]. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і [[Чалавек (Міжзем’е)|людзей]]), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.
 
=== Валаквента ===

Навігацыя