Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(шаблоны)
дрНяма тлумачэння праўкі
 
== Паходжанне і сям’я ==
Нарадзіўся 4 лістапада 1865 г. у родавым маёнтку [[Алешавічы|Аляшэвічы]] ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская імперыя)<ref name="ReferenceA">''Piber, A.'' Niezabytowski Karol Stanisław… S. 105.</ref>. Паводле іншых дадзеных нарадзіўся ў Гродне<ref name="ReferenceA"/>. Поўнае імя, якое атрымаў пры хросце ў каталіцтва, было «Караль-Станіслаў». Бацькам быў дваранін-каталік і заможны маянтковец Канстанцін Крыштафавіч Незабытоўскі, а маці — дваранка-каталічка Сафія Каменская. Караль таксама меў яшчэ двух братоў — Стэфана (Станіслава) і Людвіка.
 
Праз год пасля сканчэння ўніверсітэта, у 1890 г. у [[горад Вільнюс|Вільні]] Караль Незабытоўскі ажаніўся з дваранкай-каталічкай Сафіяй [[род Ленскіх|Ленскай]], род якой адносіўся да сярэднезаможнага карэннага дваранства Мінскага павета Мінскай губерні, а раней — Менскага ваяводства [[ВКЛ]]. Ад жонкі Сафіі меў пяць дзяцей:
 
== Маёнткі ==
Пасля смерці бацькі да Караля перайшлі па спадчыне родавы маёнтак [[Бацэвічы]] ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, а таксама родавы маёнтак [[Алешавічы|Аляшэвічы]] ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Пасля шлюбу з атрымаў за жонкай маёнтак [[Хатава|Хотаў]] у Мінскім павеце Мінскай губерні<ref name="ReferenceA"/>. У пачатку XX ст. набыў у графаў Забелаў маёнтак Ольса (палац, сад і 900 дзесяцін зямлі) ўу Бабруйскім павеце Мінскай губерні<ref name="Шляхтич земли бобруйской">''Мельников, И.'' [http://www.istpravda.ru/research/2072/ Шляхтич земли бобруйской].</ref>, што было рэдкасцю ў краі, бо з 1864 г. існаваў закон паводле якога каталікі не мелі права купляць зямлю ў [[Заходні край|заходніх губернях]] Расійскай імперыі.
 
Пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921), які падзяляў Беларусь на часткі, на польскім баку засталіся толькі маёнткі Аляшэвічы і Хотаў. У міжваеннай Польшчы Незабытоўскі дадаткова ў Аркушаве (пад [[горад Гнезна|Гнезнам]]) купіў зямлю ў памеры 84 моргаў, якая да часу [[Другая Рэч Паспалітая|аднаўлення польскай дзяржавы]] была тэрыторыяй [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] і належала да нацыяналізацыі нямецкім уласнікам<ref>''Piber, A.'' Niezabytowski Karol Stanisław… S. 106; ''Мельников, И.'' [http://www.istpravda.ru/research/2072/ Шляхтич земли бобруйской].</ref>.

Навігацыя