Барыс Іванавіч Сцяпанаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 28: Радок 28:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|15|Сцяпанаў Барыс Іванавіч||}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
* {{Крыніцы/Беларусь: энцыклапедычны даведнік (1995)|Сцяпанаў Барыс Іванавіч|695|}}


{{DEFAULTSORT:Сцяпанаў}}
{{DEFAULTSORT:Сцяпанаў Барыс Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР]]
[[Катэгорыя:Фізікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Фізікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання]]

Версія ад 06:46, 29 верасня 2021

Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Дата нараджэння 28 красавіка 1913(1913-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1987(1987-12-07) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Павел Андрэевіч Апанасевіч, Анатоль Мікалаевіч Рубінаў, Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі, Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў і Сяргей Кілін
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Барыс Іванавіч Сцяпанаў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург — 7 снежня 1987) — беларускі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.

Біяграфія

Барыс Сцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[1]. У 1936 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (сённяшняя назва Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС.

Удзельнічаў у Другой Сусветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзідыума АН БССР Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Мінск. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў спектраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.

Памяць

У 1988 годзе Інстытут фізікі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сцяпанава.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Літаратура