Віктар Аляксандравіч Лягін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба}} '''Віктар Аляксандравіч Лягиін''' (псеўданім — '''Корнеў''', 31 снежня 1908, Сяльцо — {{ДС|17|7|1943}}, Мікалаеў) — савецкі разведчык, капітан, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна). == Біяграфія == Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка на станцыі Сяльцо Гасамскай во...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:04, 1 кастрычніка 2021

Віктар Аляксандравіч Лягін
Род дзейнасці змагар Супраціўлення
Дата нараджэння 31 снежня 1908(1908-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1943(1943-07-17) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Аляксандравіч Лягиін (псеўданім — Корнеў, 31 снежня 1908, Сяльцо — 17 ліпеня 1943, Мікалаеў) — савецкі разведчык, капітан, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка на станцыі Сяльцо Гасамскай воласці Бранскага павета, Арлоўскай губерні (цяпер аднайменны горад у Бранскай вобласці), дзе пражываў да 1923 года. Пасля заканчэння ў 1934 годзе Ленінградскага політэхнічнага інстытута і атрымання спецыяльнасці інжынера-механіка працаваў інжынерам на Ленінградскай станкабудаўнічым заводзе.

У 1938 годзе быў накіраваны на працу ва Упраўленне НКУС па Ленінградскай вобласці, а затым пераведзены ў Маскву для праходжання службы ў цэнтральным апараце НКВД. З ліпеня 1939 года па чэрвень 1941 года знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў ЗША.

Вярнуўшыся ў Маскву, Лягін з групай супрацоўнікаў разведкі накіроўваецца ў горад Мікалаеў для арганізацыі разведвальна-дыверсійнай працы супраць нямецкіх акупантаў, узначальвае там дзейнасць падпольнай антыфашысцкай групы «Мікалаеўскі падпольны цэнтр». Група Лягіна ажыццявіла шэраг буйных дыверсій, якія прычынілі нямецкім акупантам вялікую шкоду ў жывой сіле і тэхніцы (знішчыла аэрадром, нафтабазу, склады, абсталяванне заводаў, марскія судны), здабывала і перадавала ў Цэнтр каштоўную разведвальную інфармацыю пра суперніка.

У сакавіку 1943 года быў схоплены пры выкананні задання. На допытах пад катаваннямі не выдаў удзельнікаў групы. 17 ліпеня 1943 года Лягін быў расстраляны.

За ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Віктару Аляксандравічу Лягіну 5 лістапада 1944 года пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.