Сяргей Іванавіч Грахоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
→‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 62: Радок 62:
Перакладаў на беларускую мову творы [[руская мова|рускіх]], [[Украінская мова|украінскіх]], [[Літоўская мова|літоўскіх]], [[Латышская мова|латышскіх]], [[Таджыкская мова|таджыкскіх]], [[Грузінская мова|грузінскіх]], [[Аварская мова|аварскіх]], [[Чэшская мова|чэшскіх]], [[Славацкая мова|славацкіх]] паэтаў<ref name="БС"/>.
Перакладаў на беларускую мову творы [[руская мова|рускіх]], [[Украінская мова|украінскіх]], [[Літоўская мова|літоўскіх]], [[Латышская мова|латышскіх]], [[Таджыкская мова|таджыкскіх]], [[Грузінская мова|грузінскіх]], [[Аварская мова|аварскіх]], [[Чэшская мова|чэшскіх]], [[Славацкая мова|славацкіх]] паэтаў<ref name="БС"/>.


Пераклаў на беларускую мову паэму [[Рыгор Якаўлевіч Кобец|Р. Кобеца]] «Палестына» (1935), «[[20 000 лье пад вадой|80 000 кіламетраў пад вадой]]» [[Жуль Верн|Ж. Верна]] (1937, з [[Юрка Лявонны|Ю. Лявонным]]), аповесць «{{нп3|Ваенная тайна (аповесць)|Ваенная тайна|ru|Военная тайна (повесть)}}» [[Аркадзь Пятровіч Гайдар|А. Гайдара]] (1936), раман «{{нп3|Крушэнне (раман)|Крушэнне||Noukadubi}}» [[Рабіндранат Тагор|Р. Тагора]] (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» [[Аляксандр Аляксандравіч Блок|А. Блока]] (1980), кнігу лірыкі {{нп3|Міхаіл Аляксандравіч Дудзін|М. Дудзіна|ru|Дудин, Михаил Александрович}} «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|У. Маякоўскага]], [[Райніс|Я. Райніса]], [[Сяргей Аляксандравіч Ясенін|С. Ясеніна]], [[Леся Украінка|Лесі Украінкі]], {{нп3|Платон Мікітавіч Варанько|П. Варанько|ru|Воронько, Платон Никитович}}, {{нп3|Мікалай Аляксеевіч Забалоцкі|М. Забалоцкага|ru|Заболоцкий, Николай Алексеевич}}, [[Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі|А. Твардоўскага]], [[Мікалай Сямёнавіч Ціханаў|М. Ціханава]], [[Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі|М. Ісакоўскага]], [[Расул Гамзатавіч Гамзатаў|Р. Гамзатава]], [[Антанас Венцлава|А. Венцлавы]], {{нп3|Тэрэнь Масэнка|Т. Масэнкі|ru|Масенко Терень}}, [[Мікалай Львовіч Нагнібяда|М. Нагнібяды]], [[Уладзімір Мікалаевіч Сасюра|У. Сасюры]], [[Яніс Судрабкалн|Я. Судрабкална]] і іншых паэтаў.
Пераклаў на беларускую мову паэму [[Рыгор Якаўлевіч Кобец|Р. Кобеца]] «Палестына» (1935), «[[20 000 лье пад вадой|80 000 кіламетраў пад вадой]]» [[Жуль Верн|Ж. Верна]] (1937, з [[Юрка Лявонны|Ю. Лявонным]]), аповесць «{{нп3|Ваенная тайна (аповесць)|Ваенная тайна|ru|Военная тайна (повесть)}}» [[Аркадзь Пятровіч Гайдар|А. Гайдара]] (1936), раман «{{нп3|Крушэнне (раман)|Крушэнне||Noukadubi}}» [[Рабіндранат Тагор|Р. Тагора]] (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» [[Аляксандр Аляксандравіч Блок|А. Блока]] (1980), кнігу лірыкі {{нп3|Міхаіл Аляксандравіч Дудзін|М. Дудзіна|ru|Дудин, Михаил Александрович}} «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|У. Маякоўскага]], [[Райніс|Я. Райніса]], [[Сяргей Аляксандравіч Ясенін|С. Ясеніна]], [[Леся Украінка|Лесі Украінкі]], {{нп3|Платон Мікітавіч Варанько|П. Варанько|ru|Воронько, Платон Никитович}}, [[Мікалай Аляксеевіч Забалоцкі|М. Забалоцкага]], [[Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі|А. Твардоўскага]], [[Мікалай Сямёнавіч Ціханаў|М. Ціханава]], [[Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі|М. Ісакоўскага]], [[Расул Гамзатавіч Гамзатаў|Р. Гамзатава]], [[Антанас Венцлава|А. Венцлавы]], {{нп3|Тэрэнь Масэнка|Т. Масэнкі|ru|Масенко Терень}}, [[Мікалай Львовіч Нагнібяда|М. Нагнібяды]], [[Уладзімір Мікалаевіч Сасюра|У. Сасюры]], [[Яніс Судрабкалн|Я. Судрабкална]] і іншых паэтаў.


== Прызнанне ==
== Прызнанне ==

Версія ад 22:23, 18 кастрычніка 2021

Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун і Парамон Паромскі
Дата нараджэння 12 (25) верасня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2002(2002-12-11) (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік
Гады творчасці з 1926
Жанр верш, дакументальная проза
Мова твораў беларуская і руская
Дэбют першы верш апублікаваны ў 1926 годзе
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
grahouski.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (нар. 12 (25) верасня 1913, с. Нобель, Пінскі павет (Расійская імперыя), Мінская губерня, цяпер Зарэчненскі раён, Ровенская вобласць, Украіна — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне[1]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Арышт

Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 у Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. 2 кастрычніка 1937 асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Верагодна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім ­лагеры НКУС  (руск.) Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае  (руск.)). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).

У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 на пасяленне ў Новасібір­скай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955, па другой — 21 кастрычніка 1955. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюзу пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і [1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабістая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[1], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

Файл:Sergey Ivanovich Grakhovsky.JPG
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў пісьменнік, Мінск, пр. Незалежнасці, 47.

Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцяў «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцяў «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[1].

Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[1].

Выступаў і як публіцыст[1]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[1].

Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна  (руск.)» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне  (англ.)» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна  (руск.) «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько  (руск.), М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі  (руск.), М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.

Прызнанне

Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа за зборнік «Споведзь» (1992).

Бібліяграфія

  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
  • Споведзь. Мн., 1990;
  • Выбр. тв. Мн., 2007;
  • Зона маўчання. Мн., 2008.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Граховский Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі