Народная газета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:
Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.
Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.


== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2000|том=11|старонкі=171|старонак=560|isbn=985-11-0188-5 (Т. 11)|тыраж=10 000}}
* {{cite book
|last= Wilson
|first= Andrew
| author= Andrew Wilson
|author-link=Эндру Уілсан
|year= 2021
|title=Belarus. The last European Dictatorship (new edition)
|url=
|location=New Haven, London:
|publisher={{нп3|Yale University Press|Yale University Press|uk|Yale University Press}}
|page= <!-- or pages= -->384
|isbn=978-0-300-25921-6
|ref=Wilson
}}
== Галоўныя рэдактары ==
== Галоўныя рэдактары ==
* [[Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч|Іосіф Сярэдзіч]] (1990-1995)
* [[Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч|Іосіф Сярэдзіч]] (1990-1995)

Версія ад 00:25, 20 кастрычніка 2021

«Народная газета»
Арыгінальная
назва
Народная газета
Тып газета
Заснавана 1990
Мова беларуская
Галоўны офіс
Вэб-сайт ng.by

Народная газета — грамадска-палітычная газета. Прапагандысткае выданне[1]

Гісторыя

Выдаецца з 2 кастрычніка 1990 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Народная газета». У першай палове 1990-х гадоў з’яўлялася афіцыйнай газетай Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазіцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян.

Прызначаны ў 1990 годзе галоўным рэдактарам, Іосіф Сярэдзіч некаторымі публікацыямі хутка настроіў супраць сябе парламенцкую большасць. Першы такі званочак празвінеў у студзені 1991 г., калі «Народная газета» распачала публікацыю твора Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ». Далей былі рэзкія артыкулы З. Пазняка «Пра Леніна і камуністаў», «О русском империализме и его опасности» і інш. Прасавецкія дэпутаты вінавацілі І. Сярэдзіча ў асабістых амбіцыях[2].

10 сакавіка 1995 года ў газеце быў надрукаваны ліст да прэзідэнта ад імя Здзіслава Вальняровіча, дзе выкладзены радыкальныя настроі аўтара (ім насамрэч была выкладчыца Рэгіна Зімніцкая). 17 сакавіка 1995 г. выйшаў указ прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пад назвай «Аб асобных парушэннях заканадаўства ў дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi». За публiкацыю матэрыялу пад рубрыкай «Пiсьмо да Прэзiдэнта», што паводле галавы дзяржавы заклiкаў да насiлля i грамадзянскага процiстаяння, быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара «Народнай газеты» Іосіф Сярэдзiч. Па законе прэзідэнт не меў права вызваляць галоўнага рэдактара ад пасады, бо апошні прызначаўся Вярхоўным Саветам. Аднак ва ўказе ішла гаворка пра «канстытуцыйныя правы прэзідэнта па забеспячэнні стабільнасці, правоў і свабод грамадзянаў». Такія правы кіраўніку дзяржавы фармальна надаваў пункт 1 артыкула 100 прынятай летась Канстытуцыі. Нягледзячы на заклікі апазіцыі, Вярхоўны Савет не адстаяў галоўнага рэдактара ўласнага выдання[2].

17 сакавіка 1995 г. сваім указам Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко[3]. Іосіф Сярэдзіч стварыў новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тым часам «Народная газета», перайшоўшы на аднабаковае асвятленне грамадскіх падзей, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад зменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасні 2005).

Сучаснасць

Асвятляе пытанні грамадска-палітычнага, міжнароднага жыцця, праблемы эканомікі, культуры, навукі, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь.

Шмат увагі аддае пытанням маралі і права, адносінам чалавека і грамадства. Публікуе заканадаўчыя акты, матэрыялы інфармацыйна-палітычныя, па пытаннях эканомікі, адукацыі, культуры і гісторыі Беларусі, экалогіі, сацыяльных праблемах, спорце.

Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 171. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Wilson, Andrew (2021). Belarus. The last European Dictatorship (new edition). New Haven, London:: Yale University Press  (укр.). p. 384. ISBN 978-0-300-25921-6. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |author= і |last= specified (даведка)Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (link)

Галоўныя рэдактары

  • Іосіф Сярэдзіч (1990-1995)
  • Мікалай Галко (1995-1996)
  • Міхаіл Шыманскі (1996-2004)
  • Уладзімір Андрыевіч (2005-2014)
  • Ігар Савосценка (з 2014)

Зноскі