Пётр Андрэевіч Палягошка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Пётр Андрэевіч Палягошка'''<ref name=":0">http://lists.memo.ru/d26/f484.htm</ref> (9 ліпеня 1893, Малое Залужжа<ref name=":0" /> — 19 кастрычніка 1961, Саўт-Рывер) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыі<ref name=":0"...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:16, 21 кастрычніка 2021

Пётр Андрэевіч Палягошка[1] (9 ліпеня 1893, Малое Залужжа[1] — 19 кастрычніка 1961, Саўт-Рывер) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыі[1], працаваў у лясной гаспадарцы, лічыўся калгаснікам «Зары Рэвалюцыі»[1]. На пачатку 1930-х гадоў арыштаваны за супраціў стварэнню калгаса, але праз некалькі дзён вызвалены. Зноў арыштаваны 18 красавіка 1932 года і 19 ліпеля 1932 года асуджаны «тройкай» па абвінавачванні ў антысавецкай агітацы (арт. 72 КК БССР) да 5 гадоў ППЛ[1]. Тэрмін адбываў у лагеры на станцыі Сегежа Мурманскай вобласці, на пабудове Беламорска-Балтыйскага каналу. Пасля вызвалення пэўны час працаваў у Тульскай вобласці, у сакавіку 1938 года зноў арыштаваны, перапраўлены ў Мінскую турму, падчас следства сядзеў у рэгіянальных турмах. Вызвалены 30 красавіка 1939 года.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. Ад 1944 года ў Германіі.

У 1950 годзе выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Дэтройце, пасля выхаду на пенсію пераехаў у Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі). Удзельнік беларускага жыцця, быў прыхаджанінам царквы Св. Еўфрасінні Полацкай. У 1968 годзе у Нью-Ёрку выйшлі яго «Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу».

Рэабілітаваны 28 снежня 1989 года Пракуратурай Мінскай вобласці[1].

Памёр у Саўт-Рыверы, пахаваны на могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.

Зноскі

Літаратура