Іосіф Флавій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба
{{Асоба}}
|імя = Іосіф Флавій
|арыгінал_імя = {{lang-he|יוסף בן מתתיהו}}<br />{{lang-la|Josephus Flavius}}
|партрэт = Josephus.jpg
|памер = 250px
|подпіс =
|апісанне =
|імя пры нараджэнні = Йосе́ф бен Матитья́гу
|род дзейнасці =
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|грамадзянства =
|падданства =
|дата смерці =
|месца смерці =
|бацька =
|маці =
|муж =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
|Commons =
|Rodovid =
}}
'''Іосіф Флавій''', '''Іосеф бен Матыт’яху''' ({{lang-la|Josephus Flavius}}; {{ДН|||37}}, [[Іерусалім]] — пасля 100) — старажытнаяўрэйскі гісторык.
'''Іосіф Флавій''', '''Іосеф бен Матыт’яху''' ({{lang-la|Josephus Flavius}}; {{ДН|||37}}, [[Іерусалім]] — пасля 100) — старажытнаяўрэйскі гісторык.



Версія ад 00:32, 22 кастрычніка 2021

Іосіф Флавій
стар.-грэч.: Ἰώσηπος Φλάβιος
Імя пры нараджэнні іўр.: יוסף בן מתתיהו
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык
Дата нараджэння 37[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 100[5] ці 95[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Матафія[d]
Дзеці Flavius Hyrcanus[d], Flavius Simonides Agrippa[d] і Flavius Justus[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Флавій, Іосеф бен Матыт’яху (лац.: Josephus Flavius; 37, Іерусалім — пасля 100) — старажытнаяўрэйскі гісторык.

Біяграфічныя звесткі

Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні старажытных іўдзеяў супраць Рыма. У час Іўдзейскай вайны (66—73) военачальнік у Галілеі. Пасля паражэння каля крэпасці Іатапата (67) перайшоў на бок рымскага ваяводы, будучага імператара Веспасіяна.

У Рыме атрымаў правы грамадзяніна і прызначаны гістарыёграфам Флавіяў (узяў іх радавое імя). Аўтар твораў «Іўдзейская вайна», «Іўдзейскія старажытнасці», «Аб старажытнасці іудзейскага народа. Супраць Апіёна», «Жыццё», у якіх выкарыстоўваў і цытаваў шмат каштоўных крыніц і дакументаў, якія не дайшлі да нашага часу.

«Іўдзейская вайна»

Гісторыя Іўдзейскай вайны была напісана ў Рыме каля 75—79 гадоў. Маючы публіцыстычную (уславіць магутнасць Рыма і высакароднасць яго імператараў, пераканаць у марнасці намаганняў іудзейскіх прасталюдзінаў выратавацца ад рымскага рабства) і разам з тым гістарыяграфічную мэту («выратаваць ад забвення тое, што яшчэ нікім не апісана, і зрабіць набыткам нашчадкаў падзеі свайго часу»), аўтар вырашыў у першых дзвюх кнігах падаць нарыс жыцця іўдзеі ад 175 да н.э. (перад Макавейскай вайной) да 66 н.э., каб вытлумачыць паражэнне паўстанцаў у вайне 66—73 гадоў як гістарычна заканамерны факт. Першыя раздзелы занялі амаль адну трэцюю частку твора. Дзякуючы гэтаму, няхай і тэндэнцыёзнаму, гістарычнаму экскурсу чытач знаёміўся з сапраўднай, а не міфілагізаванай ці біблейскай гісторыяй чалавечай цывілізацыі, якая ў тыя часы была лакалізавана ў асноўным у Міжземнамор’і.

Твор Іосіфа — гэта важнейшая крыніца па гісторыі ранняга хрысціянства, нягледзячы на тое, што пра саміх паслядоўнікаў Ісуса аўтар не паведамляе амаль нічога. Аднак без звестак пра Ірада Вялікага, прарока Феўда, Понція Пілата і пра парадкі ў імперыі зразумець творы евангелістаў было б значна цяжэй. Трэцяя — шостая кнігі прысвячаліся апісанню паўстання, разгрому іудзеяў і разбурэнню Іерусаліма Веспасіянам і яго сынам Цітам. Меркаванне, што паказ паўстанцаў як баязліўцаў зменшыць сапраўдную веліч рымскай перамогі, абумовіла праўдзівасць у аповедзе пра ход ваеннай і палітычнай барацьбы, асобныя сцэны якой апісаныя па-майстэрску і не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці і сёння. Чытача не могуць не крануць яркія эпізоды абароны крэпасці Масады, дзе змораныя паўстанцы ўчынілі масавае самазабойства, каб не трапіць у рукі ненавісных легіянераў; натуралістычныя карціны разбурэння Іерусалімскага храма і многія іншыя. Апошняя, сёмая, кніга знаёміла з абрадам ваеннага трыумфу ў Старажытным Рыме.

Як грамадскі дзеяч Іосіф Флавій вымушаны быў не толькі ўслаўляць ваенную сілу рымлян, але і пераконваць, з аднаго боку, новых апекуноў у сваёй лаяльнасці, з іншага — чытачоў-суайчыннікаў у сваім патрыятызме. Таму вобраз аўтара ўвесь час знаходзіцца на пярэднім плане, а эпізоды ўласнага жыцця звязваюцца з апісаннем гістарычных падзей. Ведаючы вынікі барацьбы, Іосіф выстаўляе сябе як мудрага райцу рымлян і абаронцу яўрэяў, на якіх ускладзена ўся адказнасць за бунт, неразумныя паводзіны і немінучае паражэнне. Ідэйная зададзенасць выявілася ў пабудаваных па ўзоры класічных дэкламацый прамовах і дыялогах персанажаў, што, магчыма, служыла развіццю маналогаў герояў ўсходнеславянскай агіяграфіі. Антычная літаратурная традыцыя абумовіла рытмічную арганізацыю фраз і сінтаксічны паралелізм, яркія метафары, дакладныя параўнанні, выкарыстанне многіх тыповых прыёмаў, такіх, як ужыванне формаў трэцяга ліку ў дачыненні да сябе, апісанне рознага роду прадвесцяў і вешчых сноў.

У Рэчы Паспалітай пераклад кнігі І. Флавія «Іудзейская вайна» на польскую мову зрабіў Ян Казаковіч, выдадзены Я. Карцанам у Вільні (1595), з якога невядомым аўтарам быў зроблены неапублікаваны пераклад на старабеларускую мову.

Зноскі

  1. Флавий, Иосиф // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVI. — С. 92–93.
  2. Флавий Иосиф // Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящемСПб.: 1913. — Т. 15. — С. 302–311.
  3. Иосиф Флавий // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Overview // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 сакавіка 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Літаратура

  • Іосіф Флавій // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.

Спасылкі