Андрэй Маркавіч Ганчарэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Адменена
Дата смерці, а не нараджэння Адхілена апошняя 1 змена (37.73.15.251) і адноўлена версія 3779514 VladimirZhV
Тэг: Ручны адкат
Радок 5: Радок 5:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 19.10.2021
|Дата нараджэння =
|Месца нараджэння =
|Месца нараджэння =
|Дата смерці =
|Дата смерці =

Версія ад 16:39, 2 лістапада 2021

Андрэй Маркавіч Ганчарэнка
Дата нараджэння 2 студзеня 1933(1933-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2021(2021-10-19) (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ф. І. Фёдараў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1981
Дзяржаўная прэмія БССР — 1984

Андрэй Маркавіч Ганчарэнка (н. 2 студзеня 1933, в. Версанка, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1]

Біяграфія

A. М. Ганчарэнка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ў 1951 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1956 годзе і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру Інстытута фізікі АН Беларусі[1].

З 1959 года працуе ў Інстытуце фізікі АН Беларусі. З 1970 A. M. Ганчарэнка займае пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з’яўляецца кіраўніком Магілёўскага аддзялення інстытута, адначасова з 1982 загадвае лабараторыяй. У 1987 абіраецца галоўным вучоным сакратаром АН Беларусі (да 1997) і вяртаецца ў Мінск. Адначасова ў 19912004 кіруе Аддзелам аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2004 г. загадчык лабараторыі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

A. M. Ганчарэнка чытаў курсы лекцый для студэнтаў МДУ імя М. В. Ламаносава, БДУ, ГДУ, Магілёўскага педінстытута і Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 17 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Таксама ён уваходзіць у рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы A. M. Ганчарэнка прысвечаны фізічнай і інтэгральнай оптыцы  (руск.), а таксама квантавай электроніцы[1]. Ім былі дэталёва вывучаны ўласцівасці кругавых аптычных восяў паглынальных крышталяў і крышталічных пласцінак, паверхняў паказчыкаў праламлення і каэфіцыентаў паглынання.

Ён пабудаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных хваляводаў  (руск.) і святлаводаў  (руск.), выявіў ўплыў анізатрапіі на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты хваляводаў, дэталёва вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя хваляводы інтэгральнай оптыцы  (руск.), згасанне і ўзмацненне святла ў тонкаплёнкавых хваляводах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёнкавых слаёў і вызначыў характарыстыкі уласных мод неаднароднага святлавода[1]. Таксама былі вывучаны асаблівасці ўзмацнення хваль у іх, атрыманы высакаякасныя аптычныя хваляводы і валокны. Прапанаваны і новы клас арганічных злучэнняў, перспектыўных для стварэння хваляводаў.

Пасля з’яўлення лазераў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання гаўсавых эліптычных пучкоў?! у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях[1].

У цяперашні час A. M. Ганчарэнка з супрацоўнікамі займаюцца стварэннем алгарытмаў паралельнай лічбавай апрацоўкі і перадачы інфармацыі цалкам аптычнымі метадамі, распрацоўкай новых прынцыпаў стварэння адпаведных інтэгральна-аптычных сістэм, а таксама даследаваннем перспектыўных нелінейных нанакампазітных  (руск.) матэрыялаў. Асобную цікавасць уяўляюць даследаванні, прысвечаныя распаўсюджванню салітонаў  (руск.) у нелінейных асяроддзях.

Асноўныя працы

  • А. М. Гончаренко, В. П. Редько. Введение в интегральную оптику. — Минск: Наука и техника, 1975.
  • А. М. Гончаренко. Гауссовы пучки света. — Минск: Наука и техника, 1977; М.: УРСС, 2005.
  • А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Наука и техника, 1983; М.: УРСС, 2004.
  • А. М. Гончаренко. Интегральная оптика. — Минск: Знание, 1982.
  • А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко, И. А. Гончаренко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Белорусская наука. 2009.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в г д Гончаренко Андрей Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157-158. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі