Бірута: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфічныя звесткі: не факт, хоць у крыніцы менавіта так
дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
{{ДД}}
{{ДД}}
'''Бірута''', '''Бірутэ''' ({{lang-lt|Birutė}}; ? — 1382 або 1389) — жонка літоўскага князя [[Кейстут]]а.
'''Бірута''', '''Бірутэ''' ({{lang-lt|Birutė}}; ? — 1382 або 1389) — арыстакратка, жонка літоўскага князя [[Кейстут]]а.


== Біяграфічныя звесткі ==
== Біяграфічныя звесткі ==

Версія ад 21:55, 3 лістапада 2021

Бірута
Нараджэнне 1325
Смерць 1382, 1389 ці 1416[1]
Муж Кейстут[1]
Дзеці Вітаўт[2], Данута Кейстутаўна[d], Рымгайла, Жыгімонт Кейстутавіч, Марыя Кейстутаўна[d], Бутаўт, Войдат, Таўцівіл Кейстутавіч і Вайдута[d]
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бірута, Бірутэ (літ.: Birutė; ? — 1382 або 1389) — арыстакратка, жонка літоўскага князя Кейстута.

Біяграфічныя звесткі

У тыя часы літоўскае насельніцтва ВКЛ у большасці пакланялася язычніцкім багам. Па Аўкштайціі і Жэмайціі былі раскіданы іх капішчы. Адно з самых вядомых знаходзілася ў велізарным лесе, які падступаў да Балтыйскага мора (там, дзе цяпер горад Паланга). Прысвечана яно было багіні Праўрыме. Нязгаснае вогнішча падтрымлівалі жрыцы-вайдэлоткі, што жылі тут. Абіраліся яны з прадстаўніц вышэйшых саслоўяў, вызначаліся прыгажосцю і строгасцю паводзін. Тыя, хто прысвячалі сябе служэнню багіні, давалі зарок нявіннасці. Толькі зрэдку дазвалялася мужчынам з’яўляцца на тэрыторыі капішча, гэта здаралася, калі ўладныя мужы звярталіся да багіні як да аракула. Нейдзе ў 1355 годзе сярод жрыц з’явілася жэмайтка па імені Бірутэ. Хутка слава пра набожнасць і незвычайную прыгажосць яе разнеслася па княстве. Казалі, быццам праз юную жрыцу часцей за ўсё выказвала сваю волю багіня, і нават што Бірутэ сама з’яўляецца зямным увасабленнем Праўрымы.

Пачуў пра гэта і князь Кейстут. Не знайшоўшы ніякай сур’ёзнай прычыны для таго, каб наведаць свяцілішча, князь пайшоў на хітрасць. Ён сабраўся на паляванне ў тыя мясціны і быццам бы заблукаў, адстаў ад сваіх паплечнікаў. Падсцярог жрыцу, калі тая адна гуляла па беразе мора. Нягледзячы на тое, што дзяўчына яму адмовіла, Кейстут узяў яе ў жонкі сілаю. Той жа ноччу разам са сваімі людзьмі князь напаў на жытло вайдэлотак, схапіў Бірутэ і, кінуўшы яе ўпоперак сядла, паскакаў у Трокі. Бірутэ згадзілася на шлюб.

Адносна лёсу Біруты меркаванні гісторыкаў раздзяліліся. Напрыклад, Э. Гудавічус[3] і І. Баранаўскенэ, цвердзяць, што Бірута была забітая пасля смерці Кейстута. Іншыя[4][5] цвердзяць, што жыла яшчэ доўга і была акружаная павагай, яны спасылаюцца на словы польскай дэлегацыі ў час спрэчак з Ордэнам[6].

Дзеці

Звычайна называюць 9 дзяцей Біруты і Кейстута:

Зноскі

  1. а б Бирута // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IIIа. — С. 913.
  2. А. Э. Витовт // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 574–576.
  3. Гудавічус Э. История Литвы. — М., 2005. Т. 1: С древнейших времен до 1569 года. С. 159
  4. Prochaska A. Upadek Kejstuta // Kwart. Hist. R. 23. 1909. S. 505;
  5. Krzyżaniakowa J., Ochmański J. Władysław II Jagiełło. Wrocław-Warszawa-Kraków, 2006. S. 73.
  6. Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum / Spory i sprawy pomiedzy polakami a Zakonem krzyzackim. Poznań, 1865. T.III. S. 179.

Літаратура

  • Масляніцына, І. А., Багадзяж, М. К. Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж; маст. І. Гардзіёнак. — Мінск, Юніпак, 2008. — 124 с. ISBN 978-985-6802-28-0
  • Tęgowski, J. Pierwsze pokolenia Gedyminowiczów. — Poznań-Wrocław, 1999. — S. 196—200. (польск.)