Звычайныя жабы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Dalibor (размовы | уклад)
Taxobox
Dalibor (размовы | уклад)
др Жабы перанесена ў Звычайныя жабы
(Няма розніцы)

Версія ад 13:44, 4 лютага 2010

Звычайныя жабы
Жаба азёрная
Жаба азёрная
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Земнаводныя
Падклас: Дугапазванковыя
Атрад: Бясхвостыя
Сямейства: Звычайныя жабы
Навуковая назва
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Не азначаны параметр latin
ITIS  173433
NCBI  8397

Звычайныя жабы (Ranidae) — сямейства бясхвостых земнаводных, уключае 6 падсямейств, 46 родаў, больш за 550 відаў.

Жабы — наземныя і водныя жывёлы, пашыраны амаль усюды (выключэнне — Паўднёвая Амерыка, поўдзень Аўстраліі і Новая Зеландыя).

Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя "канцэрты"). Лічынкі — апалонікі.

Жабы кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя рыбы, птушкі, звяры.

Жабы — класічныя аб'екты лабараторных даследаванняў, як пакутніцам навукі ім пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо. Мяса некаторых відаў ужываецца ў ежу.

На Беларусі распаўсюджаны 4 віды жаб. Жаба азёрная (Rana ridibunda) і жаба сажалкавая (Rana lessonae=esculenta) — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая (Rana arvals-terrestris) і жаба травяная (Rana temporaria) — наземныя формы, жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.