Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вфтр
Радок 2: Радок 2:
[[Выява:Mogila Antoniego Sokol-Kutylowskiego.jpg|thumb|250px|Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага]]
[[Выява:Mogila Antoniego Sokol-Kutylowskiego.jpg|thumb|250px|Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага]]


'''Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі''' ({{ДН|7|2|1892}}, хутар [[Чырвоная Горка]] Пінскага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], цяпер [[Лунінецкі раён]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобл.]] — {{ДС|7|3|1983}}, [[Шчэцін]], [[Польшча]]) - грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.
'''Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі''' ({{ДН|7|2|1892}}, хутар [[Чырвоная Горка]] Пінскага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], цяпер [[Лунінецкі раён]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобл.]] — {{ДС|7|3|1983}}, [[Шчэцін]], [[Польшча]]) — грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 20: Радок 20:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Грынь А., Міхнюк У.'' Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
* ''Грынь А., Міхнюк У.'' Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
* Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
* Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
* {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=6. Кн.1|старонкі=|старонак=592|isbn=985-11-0214-8|тыраж=10 000}}
* {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=6. Кн.1|старонкі=|старонак=592|isbn=985-11-0214-8|тыраж=10 000}}

Версія ад 11:06, 6 снежня 2021

Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі
Дата нараджэння 7 лютага 1892(1892-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1983(1983-03-07) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Званне капітан
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага

Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі (7 лютага 1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7 сакавіка 1983, Шчэцін, Польшча) — грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.

Біяграфія

У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913—1915 гадах вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 года ў арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.

З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 года выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 года вярнуўся ў Беларусь, на тэрыторыю акупаваную палякамі. У снежні 1920 года ўзначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 года быў інтэрнаваны.

У 1921—1939 гадах быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР.[1]

Арыштаваны 19.6.1941 года ў Баранавічах. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 года працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]

Арыштаваны 30.4.1945 года. Да лістапада 1947 года знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 года Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 года па амністыі.

Апошнія гады жыў Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920 года.

Зноскі

  1. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7
  2. Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25.07.2019.

Літаратура

  • Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
  • Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі