Асятровыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:


== Апісанне ==
== Апісанне ==
Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы.
Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла спераду ад рота маюцца 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы. Жаберных тычынак менш за 50.


Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.
Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку, якая складаецца са злітых між сабой прамянёў. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.


Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.
Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.


== Пашырэнне ==
== Пашырэнне ==
Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар'я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды ([[бялугі]], [[асятры]], [[лапатаносы]] і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.
Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар’я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды ([[бялугі]], [[асятры]], [[лапатаносы]] і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.


== Асаблівасці біялогіі ==
== Асаблівасці біялогіі ==

Версія ад 19:42, 7 студзеня 2022

Асятровыя

Рускі асетр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenseridae Bonaparte, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161064
NCBI  7900
EOL  8302
FW  63027

Асятровыя (Acipenseridae) — сямейства рыб, атрада асетрападобных.

Апісанне

Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла спераду ад рота маюцца 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы. Жаберных тычынак менш за 50.

Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку, якая складаецца са злітых між сабой прамянёў. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.

Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.

Пашырэнне

Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар’я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды (бялугі, асятры, лапатаносы і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.

Асаблівасці біялогіі

Належаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год, у рэках (у марской вадзе не нерастуюць).

Літаратура

  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.