Вестэргётланд: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6 |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://www.vastergotland.com/ Вестэргётланд] |
* [http://www.vastergotland.com/ Вестэргётланд] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20030213235509/http://www.vastergotland.com/ |date=13 лютага 2003 }} |
||
{{Commons|Category:Västergötland}} |
{{Commons|Category:Västergötland}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
Версія ад 17:44, 14 студзеня 2022
Вестэргётланд | |
---|---|
Landskap Västergötland | |
Рэгіён | Гёталанд |
Лены | Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Галанд |
Плошча | 20 554 км² |
Насельніцтва | 1 229 167 (2009) |
Шчыльнасць | 59 чал./км² |
Сімвалы правінцыі |
Вестэргётланд (шведск.: Landskap Västergötland), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.
Геаграфія
Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.
Гісторыя
У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.
Адміністрацыйны падзел
Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.
Населеныя пункты
Вялікія гарады і мястэчкі:
Сімвалы ландскапа
- Расліна: верас звычайны
- Птушка: журавель шэры
- Рыба: мянтуз рачны
Галерэя
-
Руіны замка Гусабю
-
Управа камуны Фалчэпінг
-
Фантан Пасейдон (Гётэбарг)
-
Возера Фурушэн
-
Гёта-канал у Форсвіку
Гл. таксама
Спасылкі
- Вестэргётланд Архівавана 13 лютага 2003.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестэргётланд