Люцыян Жалігоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎"Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)" 1943: катэгорыя з дапамогай AWB
Радок 81: Радок 81:
[[Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Міністры абароны Польшчы]]
[[Катэгорыя:Міністры абароны Польшчы]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Паслы на Сойм ІІ Рэчы Паспалітай Польскай]]
[[Катэгорыя:Антыкамуністы]]
[[Катэгорыя:Антыкамуністы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянах]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянах]]

Версія ад 08:57, 17 студзеня 2022

Люцыян Жалігоўскі
Lucjan Żeligowski
Сцяг Міністр ваенных спраў Польшчы
27 лістапада 1925 — 10 мая 1926
Папярэднік Стэфан Маеўскі
Пераемнік Юліюш-Тадэвуш Тарнава-Мальчэўскі

Нараджэнне 17 кастрычніка 1865(1865-10-17)
Смерць 9 ліпеня 1947(1947-07-09) (81 год)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Ваенная служба
Гады службы 1885 - 1927
Прыналежнасць  Расійская імперыя,
 Польшча
Званне
генерал брані
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Крыж Незалежнасці
Крыж Незалежнасці
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя) Медаль Перамогі (Францыя)
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Ордэн Кароны Румыніі I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люцыян Жалігоўскі (польск.: Lucjan Żeligowski; 17 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Біяграфія

Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе Ашмяны.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 па папярэдняй дамоўленасці з Ю. Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага Краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні Сярэдняй Літвы.

У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з'яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.[1]

"Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)" 1943

Пасля "Цуду на Вісле" - ключавога бітвы савецка-польскай вайны 1920-га, - ён пісаў:

" Узнікла парадаксальная сітуацыя .. калі Варшава была абаронена і вайна выйграная, то мы, грамадзяне нашай радзімы - Літвы, нават не маглі вярнуцца да дому, у якім асёл народ жмудзінскі, пратэжэ немцаў ... Пазбавіўшыся Літвы - Польшча страціла вялікае ўтрыманне сваёй дзяржаўнасці . То не разумелі таго польскія палітыкі, толькі разумеў кожны жаўнер, нават абывацель літоўскі.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"
" 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах асудзіў палітыку анэксіі, палітыку закрыцця беларускіх школаў ды адмаўлення польскім «хаўруснікам» ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага.

" Рыжскі пакт быў канчатковым расколам гістарычнай Літвы, забыццём вялікіх ідэй і Ягелонаў, і Міцкевіча, і нараджэннем новай, шкоднай тэрміналогіі: "kresow wschodnich" альбо "паўночна-усходніх земляў"
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Генерал захапляўся ідэямі пан-славізму:

" Але не толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расіяй, так з Украінай. Ўклад псіхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Зноскі

  1. Żeligowski, Lucjan (1943). Zapomniane prawdy (PDF) [польская]. F. Mildner & Sons.