Лідыя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др арфаграфія |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6 |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
==Спасылкі== |
==Спасылкі== |
||
*[http://www.ancient.eu.com/lydia/ ancient.eu.com] |
*[http://www.ancient.eu.com/lydia/ ancient.eu.com] |
||
*[http://www.livius.org/lu-lz/lydia/lydia.html livius.org] |
*[http://www.livius.org/lu-lz/lydia/lydia.html livius.org] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090306101715/http://www.livius.org/lu-lz/lydia/lydia.html |date=6 сакавіка 2009 }} |
||
[[Катэгорыя:Старажытны свет]] |
[[Катэгорыя:Старажытны свет]] |
Версія ад 09:35, 17 студзеня 2022
Лідыя (стар.-грэч.: Λυδία) — старажытная гістарычная вобласць і дзяржава на захадзе Малой Азіі.
Лакалізацыя
Антычныя географы называлі Лідыяй цэнтральныя раёны захаду Малой Азіі. Яна межавала з Траадай, Фрыгіяй, Лікіяй, Іоніяй, Эоліяй, Карыяй, Мізіяй. У VII — VI стст. да н.э. лідыйскія ўладары здолелі падпарадкаваць увесь захад Малой Азіі да ракі Галіс. Палітычным і эканамічным цэнтрам Лідыі з'яўляўся горад Сарды. Жыхары Лідыі размаўлялі на лідыйскай мове, якая ўваходзіла ў анаталійскую групу індаеўрапейскай сям'і моў. Паводле старажытнагрэчаскіх аўтараў, самі лідыйцы называлі сваю краіну Меоніяй.
Гісторыя
У другой палове 2 тысячагоддзя да н.э. на захадзе Малой Азіі сфарміравалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы Эфеса. У пачатку XII ст. да н.э. яна была заваявана хетамі. Пасля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду Малой Азіі відавочна кантраляваліся Фрыгіяй.
Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў VII ст. да н.э., што было звязана з дзейнасцю валадара Гігеса. Дзякуючы саюзу з Асірыяй лідыйскія манархі здолелі адбіць напады кімерыйцаў, паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія гарады і землі на ўсход ад Лідыі. У 585 г. да н.э. лідыйцы спынілі наступ мідыйцаў на захад. Лідыйскія валадары даволі прыхільна ўспрымалі культуру Старажытнай Грэцыі і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх багоў. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць манеты, а таксама навучыліся атрымоўваць чыстае золата.
Апошнім вядомым валадаром Старажытнай Лідыі быў Кроз. Ён славіўся сваімі багаццямі, якія нават увайшлі ў прымаўку. У 546 г. да н.э. Кроз быў пераможаны Кірам Вялікім, а яго дзяржава ўвайшла ў склад імперыі Ахеменідаў у якасці сатрапіі. Частка лідыйцаў была пераселена ў Месапатамію. У 334 г. да н.э. Лідыя ўвайшла ў склад Македоніі. У 133 г. да н.э. — у склад старажытнарымскай дзяржавы, дзе была створана асобная правінцыя Лідыя.
Спасылкі
- ancient.eu.com
- livius.org Архівавана 6 сакавіка 2009.