Марскі транспарт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам using AWB
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Merchant marine by country.PNG|thumb|345px|Колькасць суднаў з унутраным аб'ёмам больш за 1000 [[Рэгістравая тона|рэгістравых тон]] у 2005 г. паводле краін<ref>{{cite web |url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2108rank.html |title=Rank Order - Merchant marine |accessdate=2007-05-21 |work=CIA.gov }}</ref>.]]
[[Image:Merchant marine by country.PNG|thumb|345px|Колькасць суднаў з унутраным аб'ёмам больш за 1000 [[Рэгістравая тона|рэгістравых тон]] у 2005 г. паводле краін<ref>{{cite web |url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2108rank.html |title=Rank Order - Merchant marine |accessdate=2007-05-21 |work=CIA.gov |archiveurl=https://web.archive.org/web/20201106232829/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2108rank.html |archivedate=6 лістапада 2020 |deadurl=yes }}</ref>.]]
'''Марскі транспарт''' — від [[водны транспарт|воднага транспарту]]. Да марскога транспарту адносіцца любое [[судна]], здольнае перамяшчвацца па воднай паверхні ([[мора]]ў, [[акіян]]аў і прылеглых акваторый), а таксама проста знаходзіцца на плаву і выконваць пры гэтым пэўныя функцыі, звязаныя з перавозкай, перавалкай, захоўваннем, апрацоўкай розных грузаў; перавозкай і абслугоўваннем [[пасажыр]]аў.
'''Марскі транспарт''' — від [[водны транспарт|воднага транспарту]]. Да марскога транспарту адносіцца любое [[судна]], здольнае перамяшчвацца па воднай паверхні ([[мора]]ў, [[акіян]]аў і прылеглых акваторый), а таксама проста знаходзіцца на плаву і выконваць пры гэтым пэўныя функцыі, звязаныя з перавозкай, перавалкай, захоўваннем, апрацоўкай розных грузаў; перавозкай і абслугоўваннем [[пасажыр]]аў.



Версія ад 15:38, 17 студзеня 2022

Колькасць суднаў з унутраным аб'ёмам больш за 1000 рэгістравых тон у 2005 г. паводле краін[1].

Марскі транспарт — від воднага транспарту. Да марскога транспарту адносіцца любое судна, здольнае перамяшчвацца па воднай паверхні (мораў, акіянаў і прылеглых акваторый), а таксама проста знаходзіцца на плаву і выконваць пры гэтым пэўныя функцыі, звязаныя з перавозкай, перавалкай, захоўваннем, апрацоўкай розных грузаў; перавозкай і абслугоўваннем пасажыраў.

Марскім транспартам перавозіцца большая частка грузаў па ўсёй краіне. Асабліва гэта тэчыцца наліўных грузаў, такіх як сырой нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ і прадукты хімічнай прамысловасці налівам. Другое месца па аб'ёме перавозак марскім транспартам займаюць кантэйнеры. Судны-кантэйнеравозы выцеснілі з рынку ўніверсальныя судны, бо ў стандартны 20- ці 40-футавы кантэйнер можа быць змешчаны любы груз ад іголак да аўтамабіляў. Прытым час апрацоўкі такіх суднаў зніжаны ў дзясяткі разоў, дзякуючы ўніфікацыі транспартнай сістэмы ўсяго свету ў кантэйнерных перавозках. Немалую ролю адыгрывае механізаванне і інфармацыйнае забеспячэнне транспартных працэсаў.

Таксама да спецыялізаваных суднаў, якія прызначаны для перавозкі аднаго ці некалькіх відаў грузу, можна аднесці судны-аўтамабілявозы, рэфрыжэратарныя судны, жывёлавозы, цяжкавозы, навалачныя (балкеры), ліхтэравозы, буксірныя і да т.п.

У залежнасці ад задач і роду грузу, судны валодаюць адпаведнымі характарыстыкамі, якія адлюстроўваюць іх аўтаномнасць, грузападымальнасць, метады пагрузкі-выгрузкі, хуткасныя даныя; здольнасць супрацьстаяць пагодным умовам, абмежаванні па раёне плавання, здольнасць праходзіць Панамскім ці Суэцкім каналамі (panamax і handymax), захоўваць тэмпературныя і атмасферныя рэжымы грузавых трумаў.

  • Лінейныя судны — судны, якія курсуюць па вызначаным маршруце паміж некалькімі портамі па раскладзе.
  • Трампавыя судны (англ.: tramp — валацуга) складаюць палову адзінак сусветнага флоту, займаюцца свабоднай перавозкай выпадковых, спадарожных грузаў. Яны не прывязаны да пэўных геаграфічных пунктаў і не абцяжараны доўгатэрміновымі кантрактамі на перавозку.
  • Пасажырскія судны і паромы займаюць асобную нішу ў перавозках марскім транспартам. Часцей за ўсё з'яўляюцца лінейнымі. Да іх з боку кантралючых органаў прад'яўляюцца вельмі высокія патрабаванні па канструкцыі і забеспячэнні.

У наш час марскі транспарт з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай транспартнай сістэмы.

Марскі транспарт і яго дзейнасць рэгулюецца як нацыянальнымі законамі, так і міжнароднымі нарматыўнымі дакументамі, канвенцыямі і правіламі, выкананне якіх строга кантралюецца з боку ўсіх краін-удзельнікаў, якія падпісалі гэтыя абавязацельствы.

Асабліва вялікая ўвага надаецца экалогіі і бяспецы мараплаўства. Улічваючы той аб'ём грузу, які можа перавезці адно судна за адзін раз, марскі транспарт нельга назваць павольным. Прыклад: 300000 тон сырой нафты за адзін раз можа быць перавезена з усходніх портаў Вялікабрытаніі ў адзін з портаў ЗША на ўсходнім беразе за дзесяць дзён. Буйныя кантэйнеравозы (да 5000 кантэйнераў), выходзячы з порта Ротэрдам (Нідэрланды), дасягаюць Шанхая (Кітай) за 18 дзён.

Перавагі і недахопы марскога транспарту

Перавагі:

  1. адносна нізкі сабекошт перавозак;
  2. вялікая грузападымальнасць, што дазваляе перавозіць значныя партыі грузу;
  3. практычна няма абмежаванняў на прапускную здольнасць;
  4. адзінае прававое і юрыдычнае поле з 400-гадовай гісторыяй.

Дастаўка грузаў марскім транспартам характэрна сваёй універсальнасцю, надзейнасцю і невысокім коштам. Такі спосаб перавозкі выбіраецца для зніжэння сабекошту транспартавання грузу. Марскі транспарт асабліва эфектыўны пры перавозцы вялікіх аб'ёмаў.

Недахопы:

  1. патрабуе наяўнасці абсталяваных портаў;
  2. нізкая хуткасць перамяшчэння.

Зноскі

  1. Rank Order - Merchant marine(недаступная спасылка). CIA.gov. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 21 мая 2007.

Спасылкі