Брусельскі вольны ўніверсітэт (1834): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{не блытаць|Брусельскі вольны ўніверсітэт (1970)}} {{Картка ўніверсітэта |назва = Брусельскі вольны ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = Université libre de Bruxelles logo.svg |выява = Bruxelles - Université Libre de Bruxelles (ULB).jpg |арыгінал = {{lang-fr|Université libre de B...»
 
Радок 43: Радок 43:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Калі Бельгійская дзяржава была ўтворана ў 1830 годзе дзевяццю правінцыямі, якія аддзяліліся ад Каралеўства Нідэрландаў, у ёй было тры дзяржаўныя ўніверсітэты ў Генце, Льежы і Лювене, але ніводнага ўніверсітэта ў новай сталіцы — Бруселі. Паколькі ўрад не жадаў фінансаваць новы дзяржаўны ўніверсітэт, група масонаў і інтэлектуалаў на чале з [[П'ер-Тэадор Верхаген|П'ерам-Тэадорам Верхагенам]] і [[Агюст Барон|Агюстам Баронам]] прапанавалі стварыць прыватны ўніверсітэт, што было дазволена Канстытуцыяй Бельгіі. Пасля таго, як у [[1834]] годзе Каталіцкая царква спонсаравала заснаванне [[Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу|Мехлінскага каталіцкага ўніверсітэта]], 20 лістапада 1834 года адкрыўся Бельгійскі вольны ўніверсітэт. У 1836 годзе ён змяніў назву на сучасную.
Калі [[Бельгія|Бельгійская дзяржава]] была ўтворана ў [[1830]] годзе дзевяццю правінцыямі, якія аддзяліліся ад [[Каралеўства Нідэрландаў]], у ёй было тры дзяржаўныя ўніверсітэты ў [[Гент|Генце]], [[Льеж|Льежы]] і [[Лёвен|Лювене]], але ніводнага ўніверсітэта ў новай сталіцы — [[Брусель|Бруселі]]. Паколькі ўрад не жадаў фінансаваць новы дзяржаўны ўніверсітэт, група [[Масонства|масонаў]] і інтэлектуалаў на чале з [[П'ер-Тэадор Верхаген|П'ерам-Тэадорам Верхагенам]] і [[Агюст Барон|Агюстам Баронам]] прапанавалі стварыць прыватны ўніверсітэт, што было дазволена Канстытуцыяй Бельгіі. Пасля таго, як у [[1834]] годзе Каталіцкая царква спонсаравала заснаванне [[Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу|Мехлінскага каталіцкага ўніверсітэта]], 20 лістапада 1834 года адкрыўся Бельгійскі вольны ўніверсітэт. У 1836 годзе ён змяніў назву на сучасную.


З [[1935]] года некаторыя курсы выкладаліся як на [[Французская мова|французскай]], так і на [[Нідэрландская мова|нідэрландскай мовах]]. Пачынаючы з [[1963]] года, усе факультэты прапаноўвалі курсы на абедзвюх мовах. У кастрычніку [[1969]] года, неўзабаве пасля моўнай спрэчкі ў [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лювенскім каталіцкім універсітэце]], французская і нідэрландская грамады ўніверсітэта падзяліліся на дзве розныя [[Вышэйшая навучальная ўстанова|ВНУ]]. З актам ад [[28 мая]] [[1970]] года яны афіцыйна сталі двума асобнымі юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і навуковымі суб'ектамі.
З [[1935]] года некаторыя курсы выкладаліся як на [[Французская мова|французскай]], так і на [[Нідэрландская мова|нідэрландскай мовах]]. Пачынаючы з [[1963]] года, усе факультэты прапаноўвалі курсы на абедзвюх мовах. У кастрычніку [[1969]] года, неўзабаве пасля моўнай спрэчкі ў [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лювенскім каталіцкім універсітэце]], французская і нідэрландская грамады ўніверсітэта падзяліліся на дзве розныя [[Вышэйшая навучальная ўстанова|ВНУ]]. З актам ад [[28 мая]] [[1970]] года яны афіцыйна сталі двума асобнымі юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і навуковымі суб'ектамі.

Версія ад 19:30, 25 студзеня 2022

Брусельскі вольны ўніверсітэт
фр.: Université libre de Bruxelles
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université libre de Bruxelles
Дэвіз лац.: Scientia vincere tenebras
Заснаваны 1834
Год рэарганізацыі 1970
Студэнты 31 606[1]
Размяшчэнне Брусель
Сайт ulb.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брусельскі вольны ўніверсітэт (фр.: Université libre de Bruxelles) — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на французскай мове.

У Бруселі сёння ёсць два універсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны (фр.: Université libre de Bruxelles) і нідэрландамоўны (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel). Ні адзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.

Гісторыя

Калі Бельгійская дзяржава была ўтворана ў 1830 годзе дзевяццю правінцыямі, якія аддзяліліся ад Каралеўства Нідэрландаў, у ёй было тры дзяржаўныя ўніверсітэты ў Генце, Льежы і Лювене, але ніводнага ўніверсітэта ў новай сталіцы — Бруселі. Паколькі ўрад не жадаў фінансаваць новы дзяржаўны ўніверсітэт, група масонаў і інтэлектуалаў на чале з П'ерам-Тэадорам Верхагенам і Агюстам Баронам прапанавалі стварыць прыватны ўніверсітэт, што было дазволена Канстытуцыяй Бельгіі. Пасля таго, як у 1834 годзе Каталіцкая царква спонсаравала заснаванне Мехлінскага каталіцкага ўніверсітэта, 20 лістапада 1834 года адкрыўся Бельгійскі вольны ўніверсітэт. У 1836 годзе ён змяніў назву на сучасную.

З 1935 года некаторыя курсы выкладаліся як на французскай, так і на нідэрландскай мовах. Пачынаючы з 1963 года, усе факультэты прапаноўвалі курсы на абедзвюх мовах. У кастрычніку 1969 года, неўзабаве пасля моўнай спрэчкі ў Лювенскім каталіцкім універсітэце, французская і нідэрландская грамады ўніверсітэта падзяліліся на дзве розныя ВНУ. З актам ад 28 мая 1970 года яны афіцыйна сталі двума асобнымі юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і навуковымі суб'ектамі.

Структура

  • Інстытут еўрапейскіх студый
  • Міжфакультэцкая біяінжынерная школа
  • Школа грамадскага здароўя
  • Вышэйшы інстытут фізкультуры і кінезіятэрапіі
  • Інстытут навук аб працы
  • Інстытут статыстыкі і аператыўных даследаванняў
  • Інстытут астраноміі і астрафізікі
  • Школа эканомікі і менеджменту

Зноскі

Спасылкі