Сіямскі заліў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 40: | Радок 40: | ||
Заліў адасабляе ўсход [[паўвостраў Індакітай|паўвострава Індакітай]] ад [[Малайскі паўвостраў|Малайскага паўвострава]]. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса [[Паўвостраў Камау|Бай-Бунг]] ва [[В'етнам]]е і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у [[Паўднёва-Кітайскае мора]], а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км². |
Заліў адасабляе ўсход [[паўвостраў Індакітай|паўвострава Індакітай]] ад [[Малайскі паўвостраў|Малайскага паўвострава]]. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса [[Паўвостраў Камау|Бай-Бунг]] ва [[В'етнам]]е і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у [[Паўднёва-Кітайскае мора]], а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км². |
||
На поўначы ўтварае [[Бангкокскі заліў]] ([[Бухта|бухту]]), у якую ўпадае рака [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]]. Другая вялікая рака — [[Тапі]], пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада [[Суратхані]], утвараючы шырокі [[эстуарый]]. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага [[Тайланд]]а цярпіць ад [[Эрозія, геалогія|эрозіі]], але з-за працяглай [[седыментацыя|седыментацыі]] яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга [[Ледніковы перыяд|ледніковага перыяду]] тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з'яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]]. |
На поўначы ўтварае [[Бангкокскі заліў]] ([[Бухта|бухту]]), у якую ўпадае рака [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]]. Другая вялікая рака — [[Тапі (рака)|Тапі]], пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада [[Суратхані]], утвараючы шырокі [[эстуарый]]. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага [[Тайланд]]а цярпіць ад [[Эрозія, геалогія|эрозіі]], але з-за працяглай [[седыментацыя|седыментацыі]] яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга [[Ледніковы перыяд|ледніковага перыяду]] тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з'яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]]. |
||
Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын: |
Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын: |
Версія ад 10:12, 28 студзеня 2022
Сіямскі заліў | |
---|---|
тайск. อ่าวไทย | |
9°30′ пн. ш. 102°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 320 000 км² |
Упадаюць | Чаўпхрая, Меконг, Тапі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіямскі заліў, або Тайландскі заліў — частка Паўднёва-Кітайскага мора, абмывае на захадзе і поўначы берагі Тайланда, на ўсходзе — Камбоджы і В'етнама, на паўднёвым захадзе — Малайзіі.
Геаграфія і экалогія
Заліў адасабляе ўсход паўвострава Індакітай ад Малайскага паўвострава. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса Бай-Бунг ва В'етнаме і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у Паўднёва-Кітайскае мора, а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км².
На поўначы ўтварае Бангкокскі заліў (бухту), у якую ўпадае рака Чаўпхрая. Другая вялікая рака — Тапі, пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада Суратхані, утвараючы шырокі эстуарый. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага Тайланда цярпіць ад эрозіі, але з-за працяглай седыментацыі яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга ледніковага перыяду тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з'яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі Чаўпхрая.
Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын:
- Цячэнне ўнутры заліва вельмі павольнае, таму яно не спрыяе водаабмену з асноўнай акваторыяй.
- Вялікую ролю іграе значны прыток рачной прэснай вады, што выносяць у заліў рэкі Тапі, Чаўпхрая і шэраг невялікіх вадатокаў. Разам з тым утрыманне солі даволі моцна залежыць ад перыяду: у час летняга мусону, калі рачны сцёк дасягае максімуму, салёнасць падае да 2,95-3,05 %, у зімовы час разам з памяншэннем рачнога сцёку салёнасць павялічваецца і дасягае 3,35-3,55 %.
- Таксама салёнасць вельмі моцна залежыць ад часткі заліва дзе яна вымяраецца. Ёсць залежнасць, паводле якой салёнасць павялічваецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (з глыбіні заліва да выхаду з яго).
- Павелічэнне салёнасці адбываецца таксама з павелічэннем глыбіні, прыкладна з 50 м у заліў пранікае больш салёная вада з Паўднёва-Кітайскага мора.
Тэмпература вады перыядычна мяняецца на працягу года(20oC — 29oC).
Астравы Сіямскага заліва
- Архіпелаг Чанг.
- Бе (Такіеў) — востраў належыць Камбоджы, уваходзіць у яе горад-правінцыю Сіануквіль. Паверхня пакрыта лесам, Найвышэйшая кропка — 63 м.
- Вай — востраў належыць Тайланду і адносіцца да правінцыі Трат, з'яўляецца часткай марскога нацыянальнага парка Му-Ко-Чан. Даўжыня калі 6 км, шырыня — 1,5 км у самым шырокім месцы.
- Чанг (тайск. เกาะช้าง, літаральна — «Слон») — адзін з найвялікшых астравоў Тайланду, адносіцца да правінцыі Тарт.
- Русэ.
- Срамаоць (Шэналь).
- Тао.
- Самуй (тайск. เกาะสมุย) — адзін з найбольшых астравоў заліва, належыць Тайланду. Плошча вострава — 228,7 км², найбольшая вышыня — 638 м.
- Пханган.
Жывёльны свет
Паводле фаўністычнага раянаваннем акваторыя Сіямскага заліва адносіцца да Інда-Малайскай зоагеаграфічнай вобласці.
Да буйных драпежнікаў адносяцца акулы і грабністы кракадзіл.
На астравах Сіямскага заліва пражывае падвід чапляў — Усходняя рыфавая чапля.
Даволі высокая тэмпература вады спрыяла ўтварэнню каралавых рыфаў, але цяпер яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за павелічэння тэмпературы вады, выкліканага, магчыма, г.зв. «глабальным пацяпленнем».
Эканоміка
З пункту гледжання эканомікі заліў з'яўляецца найбуйнейшым рыбалоўным рэгіёнам Тайланда. Тут здабываюць скумбрыю, селядцоў, вядзецца вылаў акул.
Ёсць невялікія радовішчы нафты і газу.
У 2-й палове ХХ ст. рэгіён пачаў набываць рэкрэацыйнае значэнне: павялічылася колькасць турыстаў, пачалі стварацца нацыянальныя паркі і ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Ужо ў 1970-х—1990-х гадах невялікі рыбацкі пасёлак Патайя здолеў развіцца ў адзін з найбуйнейшых у краіне цэнтраў міжнароднага турызму.
Паблізу ад вострава Самуй знаходзіцца востраў Пханган, вядомы сваёй штомесячнай пляжнай вечарынкай «Full Moon Party» (Вечарынка на поўню), якая доўжыцца тры ночы і збірае тысячы прыхільнікаў са ўсяго свету.
Для аматараў дайвінгу сапраўдным раем з'яўляецца востраў Тао, які знаходзіцца паблізу ад вострава Самуй, ён лічыцца адным з найлепшых дайвінгавых месцаў ва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі.