Англа-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Кіраўнікі АБТ: - дададзеная спасылка на артыкул пра Д.Дынглі
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 23: Радок 23:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://ukbel.co.uk/ Сайт АБТ]
* [http://ukbel.co.uk/ Сайт АБТ] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110903032528/http://ukbel.co.uk/ |date=3 верасня 2011 }}


[[Катэгорыя:Англа-беларускае таварыства| ]]
[[Катэгорыя:Англа-беларускае таварыства| ]]

Версія ад 05:19, 4 лютага 2022

Англа-беларускае таварыства (АБТ, Anglo-Byelorussian Society) — грамадская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Заснавана 16 сакавіка 1954 г. ў Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі беларускай эміграцыі і англійскімі навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан.

Дзейнасць

Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане таварыства з’яўляецца цэнтрам беларускага навукова-культурнага жыцця Вялікабрытаніі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культурных праблемах жыцця беларускага народа. 3 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў універсітэтаў Вялікабрытаніі, Брытанскай Нацыянальнай Асацыяцыяй усходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кнігі апавяданняў С. Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П. Мэё (1976, на англійскай мове), зборнікі вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі (1983, на беларускай і англійскай мовах) і інш.

Кіраўнікі АБТ

Прэзідэнты:

Старшыні:

Літаратура

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
  • Ляднёва А. Англа-беларускае таварыства // БелЭн у 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.

Спасылкі