Мяшаныя лясы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 16: Радок 16:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{commonscat|Mixed forests}}
{{commonscat|Mixed forests}}
* [http://slovari.yandex.ru/смешанные%20леса/БСЭ/Смешанные%20леса/ БСЭ]
* [http://slovari.yandex.ru/смешанные%20леса/БСЭ/Смешанные%20леса/ БСЭ] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140809001121/http://slovari.yandex.ru/%D1%81%D0%BC%D0%B5%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%B0/%D0%91%D0%A1%D0%AD/%D0%A1%D0%BC%D0%B5%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%B0/ |date=9 жніўня 2014 }}


{{Прыродныя зоны}}
{{Прыродныя зоны}}

Версія ад 10:40, 9 лютага 2022

Машаны лес. Ліпічанская пушча, Мастоўскі раён, Беларусь

Мяшаны лес характарызуецца змешваннем хвойных і лісцевых дрэвавых парод.

Зоны мяшаных лясоў умераных паясоў Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў характарызуюцца перавагай ландшафтаў мяшаных лясоў (часам разглядаюцца як падзоны ў складзе адзінай лясной зоны ўмераных паясоў). Мяшаныя лясы найбольш пашыраны ў Еўропе, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, трапляюцца ў Новай Зеландыі, Тасманіі. У Еўразіі мяшаныя лясы распаўсюджаныя ў паўднёвай частцы Скандынавіі, на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны (краіны Балтыі, на большай частцы Беларусі, Нечарназем'е Расіі), Заходне-Сібірскай раўніны, на Далёкім Усходзе, у Карпатах, на Каўказе, ва ўмераным поясе гор Паўднёва-Усходняй Азіі. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаныя ў Апалачах, Каліфорніі, ля Вялікіх азёр[1]. На поўдзень ад зоны мяшаных лясоў ідуць шыракалістыя лясы або лесастэпы, а з поўначы — тайга.

У зоне мяшаных лясоў, як правіла, цёплае лета і адносна халодная і доўгая зіма. У Паўночным паўшар'і сярэднія тэмпературы студзеня ад -5 да -14°С, сярэдняя тэмпература ліпеня да 20°С. Гадавая сума атмасферных ападкаў у гэтай зоне да 600-700 мм. Каэфіцыент увільгатнення ў змешаных лясах звычайна трохі перавышае адзінку, але даволі моцна вар'іруе ад года да года. У Паўднёвым паўшар'і пры параўнальна цёплым леце зіма больш мяккая, снежнае покрыва ўтвараецца не ўсюды.

Глебы пад мяшанымі і шыракалістымі лясамі шэрыя лясныя і бурыя лясныя. Яны ўтрымоўваюць больш перагною, чым падзолістыя глебы тайгі. У змешаных лясах можна выявіць больш за дзесяць відаў лісцевых і некалькі відаў хвойных дрэў. Лясы пераважна хвойна-шыракалістыя на дзярнова-падзолістых глебах, у больш кантынентальных раёнах — хвойна-драбналістыя і драбналістыя (з бярозы і асіны). Значныя прасторы разараны (збожжавыя, кармавыя культуры, бульба і інш.).

Літаратура

  • Мяшаных лясоў зоны // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Зноскі

  1. БСЭ

Спасылкі