Віталь Анатольевіч Рымашэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 21: Радок 21:
== Асабістае жыццё ==
== Асабістае жыццё ==


Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка.
Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка Ева.


== У Сеціве ==
== У Сеціве ==

Версія ад 15:42, 14 лютага 2010

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (нар. 1975, Мінск), беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі".

Грамадская і палітычная дзейнасць

Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года -- член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах -- член Прэзідыюма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў "Рада". Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.[1]

Дзейнасць у БХД

З 2005 года займаецца аднаўленнем партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". Сустаршыня аргкамітэту - з 2005, сустаршыня партыі - з сакавіка 2009.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з’ўяўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

У маі 2009 года быў абраны кандыдатам ад БХД на прэзідэнцкіх выбарах 2010-11 гг.

Асабістае жыццё

Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка Ева.

У Сеціве

Гл. таксама


Зноскі