Русь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: sl:Kijevska Rusija |
др робат Дадаем: hy:Կիևյան Ռուսիա |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[hr:Kijevska Rus']] |
[[hr:Kijevska Rus']] |
||
[[hu:Kijevi Rusz]] |
[[hu:Kijevi Rusz]] |
||
[[hy:Կիևյան Ռուսիա]] |
|||
[[id:Rus Kiev]] |
[[id:Rus Kiev]] |
||
[[it:Rus' di Kiev]] |
[[it:Rus' di Kiev]] |
Версія ад 05:45, 19 лютага 2010
Шаблон:Вызн — сярэднявечная усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX - XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца - Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.
Назва «Кіеўская Русь»
Панятак Кіеўская Русь уведзены ў абарачэнне гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.
Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.
Гісторыя
Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым - у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Ўсходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Пад час княжання Святаслава (945 - 972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.
У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 980 - 1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.
З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі удзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.
У канцы XIII - пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі узнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.