Інд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца - ru:Инд
Радок 129: Радок 129:
Існуюць сведчанні, якія даказваюць, што з часоў культуры [[Махенджа-Дара]] Інд некалькі разоў змяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пенджаба. У раёне гарадоў [[Рохры]] і [[Сукур]] рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдзень рэчышча ракі перамясцілася на захад, асабліва дэльта. За апошнія сем стагоддзяў у верхняй частцы Сінду Інд перамясціўся на 15—30 км на захад.
Існуюць сведчанні, якія даказваюць, што з часоў культуры [[Махенджа-Дара]] Інд некалькі разоў змяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пенджаба. У раёне гарадоў [[Рохры]] і [[Сукур]] рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдзень рэчышча ракі перамясцілася на захад, асабліва дэльта. За апошнія сем стагоддзяў у верхняй частцы Сінду Інд перамясціўся на 15—30 км на захад.


=== Спіс прытокаў ===
Буйнейшыя з прытокаў:
{| class="standard" style="text-align: center" width="60%"
!width=40%|Назва
!width=15%|Вышыня, м
!width=45%|Каардынаты пункту ўпадзення
|-
|Сенге-Дзангбо і Гар-Дзангбо
|4144
|{{coord|32.4401042|N|79.713707|E}}
|-
|[[Ханле]]
|4053
|{{coord|33.1683067|N|78.8238144|E}}
|-
|[[Занскар]]
|3050
|{{coord|34.1654402|N|77.331562|E}}
|-
|[[Сангелума-Чу]]
|2783
|{{coord|34.5754189|N|76.5292168|E}}
|-
|[[Шынго]]
|2580
|{{coord|34.7465494|N|76.2161064|E}}
|-
|[[Шайок]]
|2258
|{{coord|35.2285137|N|75.9179306|E}}
|-
|[[Шыгар]]
|2180
|{{coord|35.3249297|N|75.6288528|E}}
|-
|[[Гілгіт]]
|
|{{coord|35.7401032|N|74.6236038|E}}
|-
|[[Астор ]]
|
|{{coord|35.569656|N|74.6445465|E}}
|-
|[[Кандын]]
|789
|{{coord|35.4318618|N|73.2046509|E}}
|-
|[[Чаурудара]]
|725
|{{coord|35.1423711|N|73.0820847|E}}
|-
|[[Хан-Кхвар]]
|
|{{coord|34.923097|N|72.8795242|E}}
|-
|[[Кабул (рака)|Кабул]]
|
|{{coord|33.8994868|N|72.235794|E}}
|-
|[[Харо]]
|
|{{coord|33.7668757|N|72.2440338|E}}
|-
|[[Кахат-Той]]
|
|{{coord|33.3967657|N|71.8024349|E}}
|-
|[[Саан]]
|211
|{{coord|33.020179|N|71.7204666|E}}
|-
|[[Курам]]
|
|{{coord|32.6168218|N|71.3565445|E}}
|-
|[[Сатледж|Панджнад]]
|
|{{coord|29.144965|N|70.7152176|E}}
|}
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн кВт. Пабудавана 14 вялікіх [[плаціна, архітэктура|плацін]], у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн тон за год.
Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн кВт. Пабудавана 14 вялікіх [[плаціна, архітэктура|плацін]], у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн тон за год.

Версія ад 15:45, 18 сакавіка 2022

Інд
хіндзі सिन्ध
Інд каля Скарды
Інд каля Скарды
Характарыстыка
Даўжыня 3180 км
Басейн 980 тыс. км²
Расход вады 6 600 м³/с
Вадацёк
Выток Тыбет
 • Вышыня 5300 м
 • Каардынаты 31°14′32″ пн. ш. 81°46′06″ у. д.HGЯO
Вусце Аравійскае мора
 • Каардынаты 23°59′40″ пн. ш. 67°25′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Аравійскае мора

Краіны
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інд (тыб.: སེང་གེ།་གཙང་པོ Sênggê Zangbo, кіт.: 印度河 Yìndù Hé, хіндзі: सिन्धु नदी, панджаб.: دریاۓ سندھ Sindh, пушту: اباسين Abāsin, сіндхі: سنڌوندي Sindhu, урду: دریائے سندھ) — буйная рака ў Паўднёвай Азіі, бярэ пачатак на тэрыторыі Кітая ў Гімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй Індыі і Пакістана. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і, вусце — на поўначы Аравійскага мора, недалёка ад горада Карачы. Даўжыня Інда — 3180 км, плошча басейна — 960 800 км ²

Гідраграфія

Выток і верхняе цячэнне

Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м[1] (5182 м па Геаслоўніку[2] і 5500 м паводле Брытанікі[3]) на паўднёвым захадзе Тыбецкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбет Кайлаш), прыкладна ў 40 км на поўнач ад возера Манасаравар. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.

Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы Каракарума, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж Тыбецкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатам Джаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта Дэмчок. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад Лех — сталіца гістарычнай вобласці Ладакх. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака Занскар, пасля чаго ля горада Тынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прыгранічнага паселішча Баталік.

Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі Паўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадае рака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае рака Шаёк. У Скарду (галоўнага горада Балцістана) у Інд справа ўпадае рака Шыгар, якая жывіцца найбуйнейшымі ледавікамі Біяфо і Балтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку Харамош, пасля чаго зліваецца з ракой Гілгіт (таксама справа) ля горада Бунджы і паварочвае на паўднёвы захад, прарываючыся паміж адгор’ямі Гімалаяў і Гіндукуша. Адсюль па беразе Інда цягнецца Каракарумская шаша. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі Астор і працякае ў падножжаў гары Нанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.

У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор’і, дзе ў 1977 была пабудавана дамба Тарбела. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток Кабула (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі Сулейманавых гор і Салянага хрыбта і затым выходзіць на Інда-Гангскую раўніну.

Раўнінны ўчастак

Зліўшыся з ракой Саан і выйшаўшы на раўніны Пенджабу ля гораду Даудхейль, Інд дзеліцца на некалькі пратокаў. Рака і спадарожныя ёй каналы працякаюць праз гарады Міянвалі і Дэра-Ісмаіл-Хан. У Катаду пабудавана плаціна Таўнс. Прайшоўшы праз Дэра-Газы-Хан, Інд прымае воды самага вялікага прытоку -Панджнад, пасля чаго шырыня ракі павялічваецца з 400—500 м да 1—2 км. У горадзе Сукур (правінцыя Сінд) ад Інду аддзяляецца адтока Нара (Усходняя Нара), але мора дасягае толькі ў разводдзе, хоць у старажытнасці, відаць, адтока служыла галоўным рэчышчам. У ніжнім цячэнні Інд перасякае заходнюю ўскраіну пустыні Тар. Прайшоўшы па раўніне звыш 1800 км, упадае ў Аравійскі заліў.

Рака нясе вялікую колькасьць наносаў, таму ейнае рэчышча прыпаднятае над пясчанай раўнінай. На значным працягу рэчышча ракі абвалаванае для абароны прылеглых тэрыторыяў ад паводак, якія часам здараюцца. У 1947 і 1958 гадах паводкай былі знішчаны вялікія плошчы, паводка 2010 года таксама нанесла вялікую шкоду краіне. Часам моцныя паводкі прымушаюць раку мяняць сваё рэчышча.

Дэльта

Дэльта Інда

У Хайдарабадзе, размешчаным у 150 км ад мора, пачынаецца дэльта Інда, якая мае плошчу 30 тыс. км² і даўжыню марскога берага 250 км. Рака дзеліцца на 11 асноўных адтокаў, поўны ж лік пратокаў ў дэльце Інду дакладна вызначыць немагчыма, таму як кожнае разводдзе змяняе ўвесь існы малюнак. На працягу ХХ стагоддзя галоўнае рэчышча шмат разоў змяняла месца. У цяперашні час асноўнае рэчышча ракі завецца Гаджамро, яна ўпадае ў мора ў пункце з каардынатамі 24° 6' п. шыр. і 67° 22' у.д. Прыбярэжная паласа глыбінёй ад 8 да 30 км заліваецца пры прыліве.

Водны рэжым

Погляд на Інд з Каракарумскай шашы

На горным участку Інд жывіцца ў асноўным за кошт раставання снегу і ледавікоў, дзе сцёк складае каля 220 км³/год, пры сярэднім расходзе вады каля 7000 м³/с. Расход мінімальны ў зімовыя месяцы, а з сакавіка па чэрвень вада падымаецца. У ніжняй частцы басейна рака папаўняецца водамі ад мусонных дажджоў, што прыводзіць да вяснова-летняй паводкі (сакавік—верасень). У гэты перыяд вада падымаецца на 10—15 м у гарох, 5—7 м у раўнінай частцы. У перыяд высокай вады (ліпень—верасень) рэчышча ракі на пойменных участках дасягае 5—7 км у шырыню (у раёне горада Дэра-Ісмаіл-Хан шырыня даходзіць да 20—22 км).

Сярэдні расход вады ў Хайдарабадзе 3850 м³/с, але ў шматводныя гады гэты паказчык можа дасягаць 30 тыс. м³/с. Пасля выхаду на раўніну Інд губляе ваду праз выпарэнне і прасочванне. У засушлівыя перыяды Інд у ніжнім цячэнні можа перасыхаць і не дасягаць Аравійскага заліву.

Сярэднія штомесячныя расходы вады (у м³/с), вызначаныя на гідрапосце Сукур за перыяд 1937—1970 гг.[4]

Існуюць сведчанні, якія даказваюць, што з часоў культуры Махенджа-Дара Інд некалькі разоў змяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пенджаба. У раёне гарадоў Рохры і Сукур рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдзень рэчышча ракі перамясцілася на захад, асабліва дэльта. За апошнія сем стагоддзяў у верхняй частцы Сінду Інд перамясціўся на 15—30 км на захад.

Спіс прытокаў

Буйнейшыя з прытокаў:

Назва Вышыня, м Каардынаты пункту ўпадзення
Сенге-Дзангбо і Гар-Дзангбо 4144 32°26′24″ пн. ш. 79°42′49″ у. д.HGЯO
Ханле 4053 33°10′06″ пн. ш. 78°49′26″ у. д.HGЯO
Занскар 3050 34°09′56″ пн. ш. 77°19′54″ у. д.HGЯO
Сангелума-Чу 2783 34°34′32″ пн. ш. 76°31′45″ у. д.HGЯO
Шынго 2580 34°44′48″ пн. ш. 76°12′58″ у. д.HGЯO
Шайок 2258 35°13′43″ пн. ш. 75°55′05″ у. д.HGЯO
Шыгар 2180 35°19′30″ пн. ш. 75°37′44″ у. д.HGЯO
Гілгіт 35°44′24″ пн. ш. 74°37′25″ у. д.HGЯO
Астор 35°34′11″ пн. ш. 74°38′40″ у. д.HGЯO
Кандын 789 35°25′55″ пн. ш. 73°12′17″ у. д.HGЯO
Чаурудара 725 35°08′33″ пн. ш. 73°04′56″ у. д.HGЯO
Хан-Кхвар 34°55′23″ пн. ш. 72°52′46″ у. д.HGЯO
Кабул 33°53′58″ пн. ш. 72°14′09″ у. д.HGЯO
Харо 33°46′01″ пн. ш. 72°14′39″ у. д.HGЯO
Кахат-Той 33°23′48″ пн. ш. 71°48′09″ у. д.HGЯO
Саан 211 33°01′13″ пн. ш. 71°43′14″ у. д.HGЯO
Курам 32°37′01″ пн. ш. 71°21′24″ у. д.HGЯO
Панджнад 29°08′42″ пн. ш. 70°42′55″ у. д.HGЯO

Гаспадарчае выкарыстанне

Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн кВт. Пабудавана 14 вялікіх плацін, у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн тон за год.

Праблема выкарыстання водных рэсурсаў рэк басейна Інда не раз выклікала канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама паміж асобнымі штатамі. Дагавор па водах Інда, падісаны ў 1960 годзе, рэгулюе размеркаванне вод пяці рэк Пенджаба.

Ірыгацыя

У ніжняй часткі басейна Інда аброшваецца каля 12 млн га. зямель (галоўным чынам у Пенджабе і ў дэльце), да вусця даходзіць менш за палову сцёку ракі. Сумарная даўжыня ірыгацыйных каналаў складае прыкладна 65 тыс. км, з дапамогай ірыгацыйных збудаванняў аброшваецца звыш 1,7 млн га.

Суднаходства

Суднаходства па Інду ажыццяўляецца звычайна ад вусця да горада Дэраісмаілхан (каля 1200 км). Яшчэ вышэй, да горада Аток, ля вусця ракі Кабул могуць падымацца невялікія пласкадонныя судны.

Зноскі