Дакументальнае кіно: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «'''{{не перакладзена 5|Дакументалістыка|Дакументальнае|ru|Документалистика}} кіно''' (або неігравое кіно) — від кінематографа. Дакументальным называецца фільм, у аснову якога ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Тэрмін ''«дакументальны»'' ({{lang-en|documentary}})...»
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Няма розніцы)

Версія ад 13:22, 21 сакавіка 2022

Дакументальнае[ru] кіно (або неігравое кіно) — від кінематографа. Дакументальным называецца фільм, у аснову якога ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Тэрмін «дакументальны» (англ.: documentary) у дачыненні да такога жанру/віду кіно быў упершыню прапанаваны Джонам Гірсанам[en] (пад псеўданімам «Кінаглядач» англ.: The Moviegoer) у рэцэнзіі на фільм Роберта Флаэрці[en] «Маана паўднёвых мораў[en]», апублікаванай 8 лютага 1926 года ў The New York Sun[en].[1] Да гэтага французскія журналісты і крытыкі называлі так фільмы, зробленыя на матэрыялах здымак вандровак. Грырсан жа вызначыў дакументальнае кіно як «творчую распрацоўку рэчаіснасці»[2].

Першыя дакументальныя здымкі былі зроблены яшчэ пры зараджэнні кінематографа. Тэмай для дакументальных фільмаў найчасцей становяцца цікавыя падзеі, культурныя з’явы, навуковыя факты і гіпотэзы, а таксама знакамітыя персоны і супольнасці. Майстры гэтага віду кінатворчасці нярэдка ўзнімаліся да сур’ёзных філасофскіх абагульненняў у сваіх творах. Рэканструкцыі сапраўдных падзей у ігравым (англ.: fiction) кінематографе (напрыклад, гістарычны фільм, байопік, і да т.п.) не адносяцца да дакументальнага кіно.

Зноскі

  1. Curthoys, Lake 2004, p. 151.
  2. Бэдли Х. Техника документального кинофильма / Пер. с англ. Ю. Л. Шер. — М.: Искусство[ru], 1972. — 240 с.