Альберт Жамет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 38: Радок 38:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Albert Żamett}}
{{Commonscat|Albert Żamett}}

* [http://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/862941 Albertas Vaitiekus Žametas]
* [http://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/862941 Albertas Vaitiekus Žametas]
* [http://www.limis.lt/en/detali-paieska/rezultatai/-/exhibitList/detailed?relatedPersonId=862941&searchInExhibits=true&searchInArchives=true&searchInLibraries=true&searchInAudioVideo=true&searchInPhotos=true&suEgidoGarsoMedziagom=false&suEgidoVaizdoMedziagom=false&s_tab=&s_id=ENL2VAcfh6kTvhMb&backUrl=%2fen%2fpersonaliju-zodynas%2f-%2fpersonFastSearch%2fview%2f862941&listDisplayMode=simple&useExactPeriod=true&selectedPeriodTab=BY_YEAR&ieskomosVertybesTipas=EKSPONATAS&sortField=MATCH&sortOrder=ASC&page=1&rowsOnPage=48 Творы Альберта Жамета ў Нацыянальным мастацкім музеі Літвы]

{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Жамет Альберт}}

Версія ад 20:05, 8 красавіка 2022

Альберт Жамет
Імя пры нараджэнні польск.: Albert Żamett
Дата нараджэння 25 лістапада (7 снежня) 1821[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1877[2]
Месца смерці
Падданства Сцяг Расійскай імперыі
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, інтэр'ер, сцэнаграфія
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм
Вядомыя працы «Цівалі і яго вадаспады», «Альбанскае возера», «Арка-Скура ў Палерма», «Рымскі Калізей», «Від у ваколіцах Неапаля»
Заступнікі Бенедыкт Тышкевіч
Член у
Узнагароды прэмія рымскай Акадэміі Святога Лукі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт Жамет (7 снежня (25 лістапада) 1821, Вільня  — 1877, Вільня) — віленскі мастак-пейзажыст, сцэнограф.

Біяграфія

Альберт Жамет, Астрашыцкі Гарадок, інтэр’ер сядзібы Тышкевічаў.

Нарадзіўся ў небагатай сям’і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва Усходняй Прусіі (цяпер Гусеў). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар М. Н. Вараб'ёў  (руск.)[3].

У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід возера Нэмі  (руск.). У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належаў графу Кушалёву-Безбародку  (руск.)).

У 1861—1863 здзейсніў другое падарожжа за мяжу. З 1864 года да сваёй смерці ў 1877 годзе быў дэкаратарам пры віленскім гарадскім тэатры. Акрамя згаданых, лепшыя творы мастака: «Альбанскае возера», «Арка-Скура і розныя віды вілы Бутэр, у Палерма» (у Зімнім палацы), «Рымскі Калізей», «Краявід у ваколіцах Неапаля», «Рымская Кампанья за Порта-Маджорэ» і «Рымскі краявід». Вядомы яго віленскія краявіды, краявіды Грыгішкеса, Раўдондварыса, Тускуланскага паласа (1848), а таксама краявід с домам Тадэвуша Касцюшкі (1847).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 3 мая 2018.
  2. Albert Zamett // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Альберт Жамет

Спасылкі