Русь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
== Назва «Кіеўская Русь» ==
== Назва «Кіеўская Русь» ==
{{main|Кіеўская Русь}}
{{main|Кіеўская Русь}}
Тэрмін ''Кіеўская Русь'' уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] дзяржавы [[Кіеўская Русь|Русь]], а таксама тэрыторыі, якой кіравалі прадстаўнікі дынастыі [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] (да сярэдзіны [[XIII стагоддзе|ХІІІ]] ст.). Гістарычна назва "Русь" ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе, ядро Кіеўскай дзяржавы (тэрыторыя [[Украіна|Украіны]]). У [[XIII стагоддзе|ХІІІ]]—[[XIV стагоддзе|XIV]] стст. Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе служба вялася на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]]: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. [[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]]).
Тэрмін ''Кіеўская Русь'' уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] дзяржавы [[Кіеўская Русь|Русь]], а таксама тэрыторыі, якой кіравалі прадстаўнікі дынастыі [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] (да сярэдзіны [[XIII стагоддзе|ХІІІ]] ст.). Гістарычна назва "Русь" ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя [[Украіна|Украіны]]). У [[XIII стагоддзе|ХІІІ]]—[[XIV стагоддзе|XIV]] стст. Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў [[Берасцяныя граматы|берасцяных граматах]] і літаратурных творах (гл. [[Слова пра пагібель Рускай зямлі]]). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]]: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і [[Паўднёвыя славяне|паўднёваславянскія]] землі (гл. [[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]]).


{{таксама|*}}: [[назва Русь|Паходжанне назвы Русь]].
{{таксама|*}}: [[назва Русь|Паходжанне назвы Русь]].
Радок 22: Радок 22:


У другой палове [[XIII стагоддзе|XIII]] — пачатку [[XIV стагоддзе|XIV]] стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: [[Вялікае Княства Літоўскае]] і [[Вялікае Княства Маскоўскае]]. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная [[Расія]]. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну [[Кіеўская Русь|Русі]].
У другой палове [[XIII стагоддзе|XIII]] — пачатку [[XIV стагоддзе|XIV]] стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: [[Вялікае Княства Літоўскае]] і [[Вялікае Княства Маскоўскае]]. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная [[Расія]]. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну [[Кіеўская Русь|Русі]].

У Вялікім Княстве Літоўскім у [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія рэгіёны. У [[XVII стагоддзе|XVIІ]] ст. за паўночна-усходняй Беларуссю замацоўваецца назва [[Белая Русь]].


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 20:56, 17 красавіка 2022

Русь, або Руская зямлясярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава, якая існавала ў XXII стст. на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі.

Назва «Кіеўская Русь»

Тэрмін Кіеўская Русь уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якой кіравалі прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.). Гістарычна назва "Русь" ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІXIV стст. Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. Слова пра пагібель Рускай зямлі). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Пачаткам гісторыі Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладагау, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб'яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і булгарах.

У 988 г., князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

Да сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі самастойных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.

У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну Русі.

У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія рэгіёны. У XVIІ ст. за паўночна-усходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.

Гл. таксама

Літаратура