Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др робат Дадаем: sv:Farbror Frost
Радок 39: Радок 39:
[[sl:Dedek Mraz]]
[[sl:Dedek Mraz]]
[[sr:Деда Мраз]]
[[sr:Деда Мраз]]
[[sv:Farbror Frost]]
[[uk:Дід Мороз]]
[[uk:Дід Мороз]]
[[uz:Ayoz Bobo]]
[[uz:Ayoz Bobo]]

Версія ад 22:24, 25 лютага 2010

Сучасны Дзед Мароз

Шаблон:Вызнч — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

На Беларусі фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з'яўляецца Зюзя.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва – «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе – спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Крыніцы