Эталонная мадэль OSI: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
Mrs. Alena (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Эталонная мадэль OSI''' ({{lang-en|Open Systems Interconnection Reference Model}}), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі [[сеткавы пратакол|сеткавых пратаколаў]]. Гэтая мадэль дэманструе узроўневы падыход да [[ |
'''Эталонная мадэль OSI''' ({{lang-en|Open Systems Interconnection Reference Model}}), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі [[сеткавы пратакол|сеткавых пратаколаў]]. Гэтая мадэль дэманструе узроўневы падыход да [[камп’ютарная сетка|сеткі]], што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 14:36, 13 мая 2022
Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе узроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.
Гісторыя
Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з'яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.
Структура
Мадэль OSI складаецца з 7-мі узроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
- Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага узроўня абстракцыі;
- Кожны узровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
- Выбар функцый для кожнага узроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
- Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж інтэрфейсамі быў мінімальны;
- Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб'ядноўваліся ў адным без неабходнасці — і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай.
У выніку, мадэль уключала ў сябе наступныя узроўні: «Фізічны» (1), «Узровень перадачы дадзеных» (2, таксама «Канальны»), «Сеткавы» (3), «Транспартны» (4), «Сеансавы» (5), «Узровень прадстаўлення» (6), «Прыкладны» (7).
Апісанне узроўняў
Фізічны узровень
На фізічным узроўні — адзінкай перадачы інфармацыі з'яўляецца біт.
Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты узровень, з'яўляюцца:
- Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзінка і нуль (напруга, колькасць часу і гэтак далей);
- Ці можа перадача ісці дуплексна (у 2-х напрамках адначасова) ці толькі паўдуплексна (у адным з двух);
- Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
- Якім чынам перадаецца сігнал (напрыклад, — колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх).
Узровень перадачы дадзеных (канальны)
Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцен — да некалькіх тысяч байт).
Мэта гэтага узроўня — забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп'ютар.
Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты узровень, ёсць:
- Праблема «хуткага» перадатчыка і «маруднага» прыёмніка (калі перадаючы камп'ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць);
- У выпадку шырокавяшчальных сетак — праблема доступа да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага «падузроўня» доступа да насіцеля).
Сеткавы узровень
(У шырокавяшчальных сетках гэты узровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.)
Сеткавы узровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з'яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета.
Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы як:
- Перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваемых дадзеных;
- Перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі.
Транспартны узровень
Транспартны узровень прымае дадзеныя ад сеансавага узроўня (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму узроўню. Яго мэта — каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.
Транспартны узровень з'яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп'ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія узроўні — таксама камунікавалі з прамежкавымі камп'ютарамі).
Сеансавы узровень
Сеансавы узровень адказвае за усталёўванне сувязі паміж 2-ма камп'ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як:
Узровень прадстаўлення
Гэты узровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі (каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных — неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда, — што і робіць узровень прадстаўлення).
Прыкладны узровень
Прыкладны узровень з'яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, — як, напрыклад, HTTP.
Крытыка
Час з'яўлення
Тэхналогія
Рэалізацыя
Палітыка
- Эндру Таненбаўм, Камп'ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.