Сцяг ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 18: Радок 18:


У гістарычным кантэксце сцяг таксама клічуць '''Старая слава''' і '''Зорна-паласаты сцяг''' (адсылка да [[гімн ЗША|гімна ЗША]]).
У гістарычным кантэксце сцяг таксама клічуць '''Старая слава''' і '''Зорна-паласаты сцяг''' (адсылка да [[гімн ЗША|гімна ЗША]]).
{{Вонкавыя спасылкі}}

{{Сцягі ЗША}}
{{Сцягі ЗША}}
{{краіна ў тэмах
{{краіна ў тэмах

Версія ад 11:43, 14 ліпеня 2022

Злучаныя Штаты
Зацверджаны 4 ліпеня 1960 (50 зорак)
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 10:19

Дзяржаўны сцяг Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: the national flag of the United States), таксама вядомы пад мянушкай Зоркі і поласы (англ.: Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).

Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру — 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос — 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гэмпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрыленд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні — стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы — нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.

Гісторыя

Сцяг ЗША з 14 чэрвеня 1777 года

Нацыянальны сцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне і 13 чырвона-белымі палосамі (па колькасці наяўных тады штатаў) быў зацверджаны 14 чэрвеня 1777 года.

Сцяг мяняўся з цягам часу ў залежнасці ад колькасці штатаў, якія складалі Саюз. Новая зорка дадаецца да сцяга 4 ліпеня пасля ўваходжання ў саюз новага штата. Колькасць палос застаецца нязменным; адзінае выключэнне — сцяг 1795—1818 гг., калі разам з двума зоркамі былі дададзеныя яшчэ і 2 паласы (пазней прыбраныя).

У гістарычным кантэксце сцяг таксама клічуць Старая слава і Зорна-паласаты сцяг (адсылка да гімна ЗША).