Юрый Радзівіл (1556—1600): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др →‎Спасылкі: катэгорыя з дапамогай AWB
Радок 23: Радок 23:


{{DEFAULTSORT:Радзівіл Юрый, 1556—1600}}
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Юрый, 1556—1600}}
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Юрый, 1556—1600]]
[[Катэгорыя:Радзівілы|Юрый, 1556—1600]]
[[Катэгорыя:Біскупы кракаўскія]]
[[Катэгорыя:Біскупы кракаўскія]]
[[Катэгорыя:Біскупы віленскія]]
[[Катэгорыя:Біскупы віленскія]]

Версія ад 12:15, 7 жніўня 2022

Юрый Радзівіл
польск.: Jerzy Radziwiłł

Герб
кардынал
з 12 снежня 1583
біскуп віленскі
з 31 снежня 1579
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі
Пераемнік Бенедыкт Война
біскуп кракаўскі[d]
з 9 жніўня 1591
Дыяцэзія Кракаўская дыяцэзія[d]
Папярэднік Пётр Мышкоўскі[d]
Пераемнік Бернард Мацяёўскі[d]

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1556
Смерць 21 студзеня 1600(1600-01-21) (43 гады)
Пахаванне
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны[2]
Маці Альжбета Шыдлавецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый (Ежы) Радзівіл (31 мая 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм.

Каад’ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.

Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Зноскі

Спасылкі