Міхаіл Восіпавіч Біч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14: Радок 14:
{{Hider
{{Hider
|hidden = 1
|hidden = 1
|title = {{вызнч|1=Бібліяграфія}}<small><ref>Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый...</ref></small>|content =
|title = {{вызнч|1=Бібліяграфія}}<small><ref>Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый...</ref></small>
|content =
{{змест справа}}
=== 1966 ===
=== 1966 ===
* О роли и значении национальных движений в России в начале ХХ в. // Вопросы истории и археологии. Материалы Х конференции по общественным наукам. – Минск, 1966.
* О роли и значении национальных движений в России в начале ХХ в. // Вопросы истории и археологии. Материалы Х конференции по общественным наукам. – Минск, 1966.
Радок 320: Радок 320:
|content-style = color: black; background-color: white; text-align: left; padding: 3px 15px 3px 15px;
|content-style = color: black; background-color: white; text-align: left; padding: 3px 15px 3px 15px;
}}
}}



{{зноскі}}
{{зноскі}}


__NOTOC__
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* [[Таццяна Каробушкіна|Каробушкіна Т.]] Таленавіты гісторык Беларусі // Гістарычны Альманах, Т.6, 2002;
* [[Таццяна Каробушкіна|Каробушкіна Т.]] Таленавіты гісторык Беларусі // Гістарычны Альманах, Т.6, 2002;

Версія ад 13:26, 17 сакавіка 2010

Файл:Міхаіл Восіпавіч Біч 1960-я.jpg
Міхаіл Біч (1960-я)
Файл:Міхаіл Восіпавіч Біч.jpg
Міхаіл Біч

Міхаіл Восіпавіч БІЧ (27 мая 1937, в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — 17 мая 1999), беларускі гісторык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. Планаваў паступаць у аспірантуру пры гістарычным факультэце Мінскага педінстытута, потым паступаў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, дзе на іспытах не хапіла аднаго бала. Рэферат і адказы на іспытах спадабаліся загадчыку сектарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму праф. К. І. Шабуні, які прыняў М. Біча на працу на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. М. Біч распрацоўваў тэму "Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў 1900–1917 г." — акрэсліў кірунак сваіх даследаванняў гісторыяй рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў 2-й пал. 19 – пач. 20 ст.

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: "Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883 – 1903 г.", якая ў 1973 г. выйшла манаграфіяй. У 1971 г. М. В. Біч быў абраны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Пасля публікацыі манаграфіі амаль дзесяцігоддзе вывучаў рабочы рух у Беларусі ў 1861–1907 г. У 1984 г. у вынікам даследаванняў выйшла манаграфія "Рабочее движение в Белоруссии в 1861–1904 г.", якая была абароненая як доктарская дысертацыя (1984). З ліпеня 1983 г. М. В. Біч загадчыкам сектара гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Потым сектар змяніў сваю назву і быў пераўтвораны ў аддзел гісторыі Беларусі кан. 18 – пач. 20 ст. З 1989 г. кіраваў аддзелам на грамадскіх пачатках, бо быў абраны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР па навуковай рабоце. Разам з вывучэннем рабочага класа і буржуазіі ён даследаваў дзейнасць буржуазных і дробнабуржуазных партыяў і груповак, а таксама народніцкі рух, перыядычны друк Беларусі і праблемы нацыянальнага Адраджэння пач. 20 ст.

Адначасова быў намеснікам старшыні вучонага Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў, створаным пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, сябрам Савета па абароне дысертацый пры Дзяржпедуніверсітэце, уваходзіў у склад навуковага Савета інстытута. Апроч гэтага, М. В. Біч на працягу 4 гадоў узначальваў экспертны савет Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках і мастацтвазнаўству. Шэсць аспірантаў пад ягоным кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Апроч 2-х манаграфій, аўтар раздзелаў ў 7 калектыўных кнігах: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. (Мінск, 1972), Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов (Киев, 1978), Достижения исторической науки в БССР за 60 лет (Минск, 1979), История рабочего класса Белорусской ССР. В 4-х томах. Т.1 (Минск, 1984), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. (Мінск, 1985), Полоцк: исторический очерк. 2-е изд. (Минск, 1987), Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. І. (Мінск, 1987). Таксама аўтар 54 артыкулаў у навуковых выданнях і 230 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, 4-х вучэбных дапаможнікаў і 5 праграмаў для сярэдняй школы па гісторыі Беларусі.


Зноскі

  1. Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый...

Літаратура

  • Каробушкіна Т. Таленавіты гісторык Беларусі // Гістарычны Альманах, Т.6, 2002;
  • Смалянчук А. Міхась Восіпавіч Біч // БГА. Т.6, сш. 1-2(10-11). Снеж. 1999.
  • Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый Міхася Восіпавіча Біча // Гістарычны Альманах, Т.6. 2002.