Янычары: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LKS (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
GhalyBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: tr:Yeniçeri Ocağı
Радок 58: Радок 58:
[[sr:Јањичари]]
[[sr:Јањичари]]
[[sv:Janitsjarer]]
[[sv:Janitsjarer]]
[[tr:Yeniçeri]]
[[tr:Yeniçeri Ocağı]]
[[uk:Яничари]]
[[uk:Яничари]]
[[ur:ینی چری]]
[[ur:ینی چری]]

Версія ад 21:37, 25 сакавіка 2010

Файл:Janissary-soldiers.jpg
Янычары ў ваеннай амуніцыі

Янычары (турэцк.: Yeniçeri, што азначае «новае войска») від пяхотных войск і асабістая ахова султана ў Асманскай імперыі. Свой пачатак бяруць з 14 ст., заснаваныя Мурадам I, расфарміраваныя ў 1826 г. па загаду султана Махмуда II.

Янычары былі арганізаваныя па ўзору егіпецкіх мамелюкоў, у войска набіраліся хрысціянскія дзеці, у асноўным з Каўказа і Балкан, якія ў далейшым выхоўваліся ў ісламскіх ваенных традыцыях.

Выхаванне

Першыя янычарскія палкі складаліся з зняволеных і рабоў. Пасля султан Селім І у 1380 г. прапанаваў пэўныя выгляды падаткаў - папаўняць полк хрысціянскімі хлопчыкамі, якія адбіраліся ў бацькоў ва ўзросце 7-14 гадоў. Дзеці рэкрутаваліся з адпаведнымі крытэрыямі і аддаваліся на выхаванне. У асноўным гэта былі сербскія, балгарскія і албанскія, а пазней грэчаскія і венгерскія дзеці. Вядома, што захопленаму насельніцтву, было горка ад гэтай практыкі.

Янычары выхоўваліся ў строгай дысцыпліне (вялікія фізічныя нагрузкі і жыццё, практычна, ў манаскіх умовах) у школах, дзе яны жылі ў бясшлюбнасці і вывучалі іслам. У адрозненне ад вольных мусульман, янычарам забаранялася насіць бараду, вусы за рэдкім выключэннем.

Толькі тыя, якія досыць добра праявілі сябе, ва ўзросце 24-25 гадоў атрымлівалі званне янычара. У абмен за адданасць і прыхільнасць, янычары атрымлівалі прывілеі і палёгкі, у пачатку гэта зарплата толькі за час вайны, але потым пажыццёвая. Пенсіянеры і інваліды нават атрымлівалі пенсію.

Ужо ў сярэдзіне 18 ст. янычары працуюць ў якасці ахоўнікаў парадку, альбо занятыя ў гандлі. Хоць яны заўсёды жылі ў бараках, тым не менш, яны трымалі высокі ўзровень жыцця, былі вызваленыя ад падаткаў і мелі паважаны сацыяльны статус. Шматлікія сталі афіцэрамі і адукаванымі людзьмі.

Шаблон:Пачатак артыкулу