Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|"Калоссе"]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусвтнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|"Калоссе"]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусвтнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.


Арыштаваны ў ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.<ref>{{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>
Арыштаваны ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.<ref>{{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 16:27, 26 сакавіка 2010

Уладзімір Самойла

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (17(29).1.1878, Мінск1941), беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў Петрагарадскі універсітэт (1916).

Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства "Мінчук" (1906). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях ("Минский курьер", "Наша ніва"). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.

З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе ("Виленская речь", "Виленские новости" і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923-27 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.[1] У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб'ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому БСРГ ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928-29 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні Інбелкульта і Беларускай Акадэміі Навук. У газетах "Kurier Wileński" i "Przegląd Wileński" апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.

На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе "Калоссе") датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусвтнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.

Арыштаваны ў кастрычніку 1939 ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.[2]

Зноскі

  1. ЭГБ, т.6, ч.1, с.218
  2. [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.