Фрыдрых Шылер: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: fy:Friedrich von Schiller |
|||
Радок 73: | Радок 73: | ||
[[fi:Friedrich Schiller]] |
[[fi:Friedrich Schiller]] |
||
[[fr:Friedrich von Schiller]] |
[[fr:Friedrich von Schiller]] |
||
[[fy:Friedrich von Schiller]] |
|||
[[ga:Friedrich Schiller]] |
[[ga:Friedrich Schiller]] |
||
[[gl:Friedrich Schiller]] |
[[gl:Friedrich Schiller]] |
Версія ад 22:53, 22 красавіка 2010
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (ням.: Johann Christoph Friedrich von Schiller; 10 лістапада 1759, Марбах-на-Некары, Германія — 9 мая 1805, Веймар, Германія), нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам часу апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцця (1788—1805), Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай веймарскі класіцызм.
П'есы
- «Разбойнікі» (1781)
- «Змова Фіеска ў Генуі» (1784)
- «Каварства і любоў» (1783)
- «Дон Карлас, інфант іспанскі» (1787)
- драматычная трылогія «Валенштайн» (1800)
- «Арлеанская дзяўчына» (1801)
- «Марыя Сцюарт» (1800)
- «Месінская нявеста» (1803),
- «Вільгельм Тэль» (1804)
- «Дзімітры» (не была завершана з-за смерці драматурга)
Проза
- Артыкул «Злачынец з-за згубленага гонару» (1786)
- «Духабачнец» (незавершаны раман)
- Eine großmütige Handlung
Паштовыя маркі і манеты
-
Паштовая марка Нямецкай імперскай пошты (1926)
-
Паштовая марка Нямецкай імперскай пошты да 175-годзьдзя са дня нараджэньня Шылера (1934)
-
Паштовая марка Нямецкай федэральнай пошты да 150-годдзя са дня смерці Шылера (1955)
-
Паштовая марка Нямецкай федэральнай пошты да 200-годдзя са дня нараджэння Шылера (1959)
-
Паштовая марка Нямецкай федэральнай пошты з серыі прысвечанай найвядомейшым немцам (1962)
-
Памятная манета ГДР (1972)
-
Паштовая марка пошты ГДР прысвечаная 200-гадовага юбілею са дня ўступлення Шылера ў пасаду ў Енскім універсітэце
Шылер у Беларусі
Да паэзіі Шылера ў сваёй творчасці звярталіся такія дзеячы беларускай культуры, як Янка Лучына, Максім Багдановіч і Янка Купала. Сярод перакладчыкаў яго вершаў і балад на беларускую мову, акрамя Багдановіча — Юрка Гаўрук, Максім Лужанін, Ніна Мацяш, Уладзімір Папковіч і Васіль Сёмуха. Першы пераклад «Падступства і кахання» (пад назвай «Каварства і каханне») зрабіў Кузьма Чорны, «Вільгельма Тэля» пераклаў Алесь Дудар. «Разбойнікі» былі перакладзеныя на беларускую Піменам Панчанкам. Шылеравы п'есы на Беларусі ставіліся на рускай і польскай мовах пачынаючы з 1840—1850-х гадоў, пасля пастаноўкі адбываліся на беларускай.
У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» быў выдадзены самы буйны (на сённяшні дзень) збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. З прадмовай Лявона Баршчэўскага выданне змяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балад («Амалія», «Мастакі», «Падзел зямлі», «Дзяўчына з далёкага краю», «Пальчатка», «Рыцар Тогенбург» і «Надзея») у перакладах Юркі Гаўрука, Васіля Сёмухі і Яўгена Баласіна. З драматычных твораў Шылера ў выданні былі надрукаваныя трагедыя «Падступства і каханне» ў перакладзе Міколы Ермалаева, драматычная паэма «Дон Карлас, інфант іспанскі» ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, псіхалагічная трагедыя «Марыя Сцюарт» у перакладзе Васіля Сёмухі і драма «Вільгэльм Тэль» у перакладзе Ўладзіміра Папковіча.