Бярэзінскі біясферны запаведнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: fi:Bjarezinan biosfäärialue
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Бярэзінскі запаведнік}} беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі [[балоты|балотамі]] і поймамі [[рэкі|рэк]]. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам [[лес|лясоў]] і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў [[Еўропа|Еўропе]] балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]]). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.
'''Бярэзінскі біясферны запаведнік''' беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі [[балоты|балотамі]] і поймамі [[рэкі|рэк]]. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам [[лес|лясоў]] і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў [[Еўропа|Еўропе]] балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]]). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

=== Водныя рэсурсы ===
== Водныя рэсурсы ==
[[Image:|thumb|легенда]]
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова [[Эса]], якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. [[Водападзел]] між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку [[Сергуч]] даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Радок 9: Радок 8:
На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і [[Заходняя Дзвіна]]. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

=== Ахова ===
== Ахова ==

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

===Фауна===
== Фауна ==
[[Image:|thumb|легенда]]
Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Радок 25: Радок 22:
З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць чаратовая рапуха Bufo calamita.
З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць чаратовая рапуха Bufo calamita.

===Крыніцы ===
== Крыніцы ==
*{{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
*{{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}

== Літаратура ==
* ''Бышнёў І.І.'' Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І.І. Бышнёў, Д.Д. Стаўроўскі, М.М. Пікулік, А.К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. ISBN 5-343-0627-8
* ''Парфенов В.И.'' Флора Березинского биосферного заповедника / В.И. Парфенов, Л.А. Ставровская, В.И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0

[[Катэгорыя:Запаведнікі]]
[[Катэгорыя:Запаведнікі]]

Версія ад 20:58, 23 красавіка 2010

Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Водныя рэсурсы

Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх – возера Палік (712 гектараў) – уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

Ахова

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

Фауна

Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў Botaurus stellaris (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні драч Crex crex - від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая Omalotheca supina, (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная Carex paupercula, пузырнік судэцкі Cystopteris sudetica (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх – зубр Bison bonasus, буры мядзведзь Ursus arctos, барсук Meles meles, рысь Felis linx, сажалкавая начніца Myotis dasicneme, малая вячэрніца Nyctalus leisleri, паўночны кажанок Vespertilio nillsoni і садовая соня Eliomus quercinus – занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць чаратовая рапуха Bufo calamita.

Крыніцы

  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org

Літаратура

  • Бышнёў І.І. Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І.І. Бышнёў, Д.Д. Стаўроўскі, М.М. Пікулік, А.К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. ISBN 5-343-0627-8
  • Парфенов В.И. Флора Березинского биосферного заповедника / В.И. Парфенов, Л.А. Ставровская, В.И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0