Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскія летапісы"

Jump to navigation Jump to search
др
др (афармл., катэгорыя)
Навуковае вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў пачалося з публікацыі [[І. Н. Даніловіч]]ам [[Супрасльскі летапіс|Супрасльскага летапісу]] ([[1823]]—[[1827]]) і яго працы па «літоўскіх» летапісах ([[1840]], руск.выд.; [[1841]], польск.выд.; [[1846]], польск. 2-е выд.), якая застаецца шмат у чым актуальнай і зараз. Пазней [[Т. Нарбут]] зрабіў [[палеаграфія|палеаграфічнае]] даследаванне «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» ([[1838]]) і выдаў яе поўны тэкст ([[1846]]).
 
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцар атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
 
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), [[А. Н. Папоў]] — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнярускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).

Навігацыя