Васіль Сяргеевіч Сёмуха: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:


Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з [[1977]] году. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з [[1977]] году. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]].

== Пераклады ==

Упершыню апублікаваны пераклад у [[1959]] годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы [[Ёган Вольфганг Гётэ|Гётэ]], [[Фрыдрых Шылер|Шылера]], [[Генрых Гейнэ|Гейнэ]], Шаміса, Мюлера, Рукерта, [[Эрнст Тэадар Амадэй Гофман|Гофмана]], [[Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымельсхаўзэн|Грымэльсхаўзэна]], [[Фрыдрых Ніцшэ|Ніцшэ]], [[Бэртальт Брэхт|Брэхта]], Дзюрэнмата, [[Герман Гесэ|Гесэ]], дэ Бройна, [[Томас Ман|Томаса Мана]], Рыльке, [[Патрык Зюскінд|Зюскінда]] і іншых аўтараў.

З польскай перакладаў [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]], [[Юліуш Славацкі|Славацкага]], [[Цыпрыян Норвід|Норвіда]], [[Юліян Тувім|Тувіма]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомлю]] і іншых.

З латышскай моваў [[Яніс Райніс|Яна Райніса]], Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» [[Віктар Скарабагатаў|Віктарам Скарабагатавым]]. Пераклаў лібрэта да опэр [[Антоні Генрых Радзівіл|Радзівіла]] «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» [[Станіслаў Манюшка|Манюшкі]].

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» ([[1994]]), «Новы Запавет. Псалтыр» ([[1995]]), «[[Біблія|Біблію]]» ([[2002]]).






Версія ад 16:54, 16 мая 2010

Файл:Sjomucha-4.jpg
Васіль Сёмуха

Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (нарадзіўся 18 студзеня 1936, хутар Ясінец, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі перакладчык з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1936 году на хутары Ясінец (Ясенец) (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і лесніка.

Бацькі ў 1942 годзе расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Вучыўся на рамана-германскім аддзяленні філялягічнага факультэту Маскоўскага універсітэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу у 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (19661967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (19671972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (19661970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Пераклады

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымэльсхаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю і іншых.

З латышскай моваў Яна Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).