Паўночнае мора: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
др робат Дадаем: su:Laut Kalér |
||
Радок 116: | Радок 116: | ||
[[sr:Северно море]] |
[[sr:Северно море]] |
||
[[stq:Noudsee]] |
[[stq:Noudsee]] |
||
[[su:Laut Kalér]] |
|||
[[sv:Nordsjön]] |
[[sv:Nordsjön]] |
||
[[sw:Bahari ya Kaskazini]] |
[[sw:Bahari ya Kaskazini]] |
Версія ад 22:08, 21 мая 2010
Паўночнае мора (раней таксама Нямецкае мора) — мора у паўночнай Еўропе, частка Атлантычнага акіяна, абмежавана з усходу ўзбярэжжамі Нарвегіі і Даніі, з захаду ўзбярэжжам Брытанскіх астравоў і з поўдня ўзбярэжжамі Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Францыі.
Буйныя парты: Гамбург, Эсберг, Ратэрдам, Лондан.
Мяжуе з Балтыйскім морам (аддзеленае ад яго пралівамі Скагерак, Кацегат, Эрэсун, Вялікі Бельт, Малы Бельт), Нарвежскім морам і пралівам Ла-Манш.
У Паўночнае мора ўпадаюць такія рэкі як Эльба, Рэйн, Тэмза і іншыя. Паўночнае мора злучана з Балтыйскім морам Кільскім каналам (адным з самых загружаных суднаходных шляхаў Еўропы).
Эканамічнае значэнне
Паўночнае мора валодае значнымі рыбнымі запасамі. У моры здабываюць траску, селядзец атлантычны, крэветак, палтус і іншыя віды рыб.
Паўночнае мора — адзін з найважных у міры нафтагазаносных раёнаў. Запасы нафты ў Паўночным моры былі адчыненыя ў 50-х гадах XX стагоддзя[1]. Дагэтуль застаецца адной з важнейшых крыніц энергарэсурсаў для Нарвегіі, а таксама Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і шэрагу іншых краін Еўрапейскага Саюза.
Акрамя гэтага Паўночнае мора — важная транспартная артэрыя.
Крыніцы
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночнае мора