Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LKS (размовы | уклад)
Jauhienij (размовы | уклад)
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
{{Link FA|be-x-old}}

[[ba:Богданович, Максим Әҙәм улы]]
[[ba:Богданович, Максим Әҙәм улы]]
[[be-x-old:Максім Багдановіч]]
[[be-x-old:Максім Багдановіч]]

Версія ад 13:36, 23 мая 2010

Максім Багдановіч

Шаблон:Вызнч (27 лістапада (9 снежня) 1891, Мінск – 13 мая (25 мая) 1917), беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Мякоты. У 1892 годзе сям'я перабралася ў Гродна. Там памерла ад сухотаў маці паэта.

У 1896 годзе Адам Багдановіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ужо тады Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. У 1902 годзе ён паступіў у гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма (В. Сёмава) выпісвае для яго газэту «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы года Багдановіч дасылае беларускія кнігі і газеты ў Ніжагародскую турму рэвалюцыянеру беларускага паходжання Сцяпану Зенчанку. З 1907 году ў «Нашай Ніве» пачынаюць з'яўляцца творы Багдановіча.

У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. У 1909 годзе Максім захворвае на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, наведвае радзіму, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, братамі Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння. У тым жа годзе паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газеце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расійскіх і беларускіх выданнях, набывае вядомасць.

Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Мінск, дзе жыў на кватэры Змітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу ў губернскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасці. У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Лячэнне не дапамагло, і ў тым жа годзе у Ялце Максім Багдановіч памер. Пахаваны там жа, на Новых гарадскіх могілках; у 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі з верша паэта «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»

Архіў рукапісаў паэта захоўваўся ў яго бацькі, але падчас штурму Яраслаўля ў 1918 годзе пацярпеў ад пажару: хоць Адам Багдановіч здолеў уратаваць рукапісы ад поўнага знішчэння, частка іх значна абгарэла. У 1991 – 1995 гадах выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамах. Працуюць музеі Багдановіча ў Мінску (адкрыты 8.12.1991), Гродна, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах. Яму прысвечаны опера «Зорка Венера» (Юры СемянякаАлесь Бачыла) і поп-опера «Максім» (Ігар Палівода — Л. Пранчанка). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА.

Творчасць

Файл:Максім Багдановіч.jpg
Максім Багдановіч

Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у 1907 годзе — газэта «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданне «Музыка». У пачатку 1914 году ў Вільні выйшаў ягоны паэтычны зборнік «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі; напісаў шмат вершаў прысвечаных Ане Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на рускай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санету, трыялету, рандо і іншыя класічныя вершаваныя формы, верлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гайне, Аляксандра Пушкіна, Авідыя, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы французскіх сімвалістаў, рускіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласна-беларускай паэзіі, арганічнага зліцьця беларускіх ды іншаземных традыцый, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота».

Бібліяграфія

  • Выбранныя творы, Mн.:, 1946.
  • Творы, Mн.:, 1957.
  • Избранные произведения, М., 1953.

Літаратура

  • Майхровiч С. К., Maкciм Багдановiч, Mн.:, 1958.
  • Лойка А., Maкciм Багдановiч, Mн.:, 1966.

У Сеціве

Шаблон:ВікіКрыніца

Шаблон:Link FA