Касмічная праграма «Вояджэр»: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
== Глядзі таксама == |
== Глядзі таксама == |
||
* [[КА Вояджэр-1|Вояджэр-1]] |
|||
* [[КА Вояджэр-2|Вояджэр-2]] |
* [[КА Вояджэр-2|Вояджэр-2]] |
||
Версія ад 20:14, 24 мая 2010
Вояджэр (анг. voyager - вандроўнік) — праект серыі амерыканскіх касмічных апаратаў для даследаванні далёкіх планет Сонечнай сістэмы.
Праект лічыцца адным з самых паспяховых у гісторыі міжпланетных даследаванняў. Абодва «Вояджэра» упершыню перадалі якасныя здымкі Юпітэра і Сатурна, а «Вояджэр-2» упершыню дасягнуў Нептуна і Урана. «Вояджэры» сталі трэцім і чацвёртым касмічнымі апаратамі, якія пакінулі межы Сонечнай сістэмы (першымі двума былі «Піянер-10» і «Піянер-11»).
Апараты серыі «Вояджер» — даволі буйныя машыны. Гэта высакааўтаномныя робаты-зонды, абсталяваныя ўласнымі энэргаўстановамі, ракетнымі рухавікамі, кампутарамі, сістэмамі радыёсувязі, кіраванні і навуковымі прыборамі для даследавання планет, агульнай масай каля 815 кг.
Апараты былі створаныя ў Лабараторыі рэактыўнага руху (анг. Jet Propulsion Laboratory — JPL) НАСА.
Гісторыя стварэння
Ідэя праекту ўпершыню з'явілася ў канцы 60-х гадоў, незадоўга да запуску першых пілатуемых апаратаў да Месяца і апаратаў «Піянер» да Юпітэра.
Першапачаткова планавалася даследаваць толькі Юпітэр і Сатурн. Аднак дзякуючы таму, што ўсё планеты-гіганты ўдала размясціліся ў параўнальна вузкім сектары Сонечнай сістэмы («парад планет»), было магчыма выкарыстанне гравітацыйных манеўраў для аблёту ўсіх вонкавых планет, за выключэннем Плутона. Таму траекторыя палёту была разлічаная зыходзячы з гэтай магчымасці, хоць афіцыйна вывучэнне Ўрана і Няптуна не ўвайшло ў праграму місіі (для гарантаванага дасягнення гэтых планет запатрабавалася бы будаўніцтва даражэйшых апаратаў з больш высокімі характарыстыкамі па надзейнасці).
Пасля таго, як Вояджэр-1 паспяхова выканаў праграму даследавання Сатурна і яго спадарожніка Тытана, было прынята канчатковае рашэнне накіраваць Вояджэр-2 да Урана і Няптуну. Для гэтага прыйшлося злёгку змяніць яго траекторыю, адмовіўшыся ад блізкага пралёта каля Тытана.